iPhone 12 mini стаў даступны па перадзаказе ў А1 | Навiны | Пра кампанію

iPhone 12 mini стаў даступны па перадзаказе ў А1

А1 адкрыў перадзаказ новага смартфона ад Apple. Заказаць iPhone 12 mini, каб стаць адным з першых уладальнікаў доўгачаканага дэвайса, можна да 10 снежня ўключна.

 

iPhone 12 mini сумяшчае ў сабе магутныя функцыі і кампактнасць: дыяганаль яго экрана складае 5,4 цалі, а «сэрцам» прылады стаў той жа працэсар, што і ў iPhone 12 Pro Max: новы A14 Bionic. Смартфон атрымаў і падтрымку аксесуараў MagSafe, а таксама пазнавальны стыль з выразнымі абрысамі бакавых граней корпуса.

 

Набыць iPhone 12 mini можна як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 128,20 рубля ў месяц.

 

Паспейце заказаць свой новы iPhone першымі ў А1!

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.