Інтэрнэт для офіса: А1 прапануе новую лінейку тарыфных планаў для бізнесу | Навiны | Пра кампанію

Інтэрнэт для офіса: А1 прапануе новую лінейку тарыфных планаў для бізнесу

Кампанія А1 запусціла новую лінейку тарыфных планаў «Інтэрнэт для офіса». Прапанова арыентаваная на бізнес-карыстальнікаў і прапануе фіксаваны доступ у інтэрнэт па прывабнай цане на найбольш папулярных хуткасцях 50, 100 і 200 Мбіт/с.

 

У новай лінейцы прэзентаваныя шэсць тарыфных планаў, якія прапануюць гнуткі выбар хуткасцяў для патрэб бізнесу любога памеру: «Інтэрнэт для офіса 20», «Інтэрнэт для офіса 50», «Інтэрнэт для офіса 100», «Інтэрнэт для офіса 200», «Інтэрнэт для офіса 500» і «Інтэрнэт для офіса 1024». Лічба ў назве таго ці іншага тарыфу адпавядае максімальнай хуткасці інтэрнэт-злучэння: 20, 50, 100, 200, 500 ці 1024 Мбіт/с адпаведна.

 

Пры гэтым максімальна даступная хуткасць на ўсіх тарыфах новай лінейкі будзе даступная ў перыяд, які супадае з часам працы большасці офісаў беларускіх кампаній: з 9:00 да 18:00. У астатні час яна будзе складаць 10 Мбіт/с.

 

Пры неабходнасці абаненты лінейкі «Інтэрнэт для офіса» могуць забяспечыць сабе і іншым супрацоўнікам доступ у інтэрнэт на максімальна магчымай для абранага тарыфнага плана хуткасці і ў іншы час: для гэтага ім прапануецца дадатковая паслуга «Кругласутачная хуткасць».

 

Акрамя таго, гарантыяй пастаяннага доступу ў інтэрнэт для кліентаў тарыфных планаў лінейкі «Інтэрнэт для офіса» стане магчымасць падключыць рэзервовы канал з выкарыстаннем 3G- і 4G-сетак. Гэтая паслуга даступная за 25 рублёў у месяц. А для тых супрацоўнікаў, якія часта працуюць з дома ці пераведзены на рэжым аддаленай працы, да новай лінейкі можна падключыць тарыфныя планы для арганізацыі аддаленага працоўнага месца.

 

Памер абаненцкай платы на тарыфах лінейкі «Інтэрнэт для офіса», а таксама кошт падключэння паслугі «Кругласутачная хуткасць» прыведзены ў табліцы:

 

Тарыфны план

«Інтэрнэт для офіса 1024»

«Інтэрнэт для офіса 500»

«Інтэрнэт для офіса 200»

«Інтэрнэт для офіса 100»

«Інтэрнэт для офіса 50»

«Інтэрнэт для офіса 20»

Абаненцкая плата, руб.

700

350

140

80

50

30

Штомесячна плацеж за дадатковую паслугу «Кругласутачная хуткасць», руб.

280

130

30

19

14

7

 

Выбірайце свой «Інтэрнэт для офіса» і будзьце ўпэўненыя ў хуткасці і стабільнай сувязі!

 

Атрымаць кансультацыю для падключэння найбольш аптымальнага тарыфнага плана і праверыць наяўнасць тэхнічнай магчымасці можна любым зручным спосабам – патэлефанаваць па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра па нумары 150, звярнуцца да спецыяліста кампаніі ці пакінуць заяўку на сайце.