Intelligency, J:Mors, Nizkiz: на VOKA пройдзе бясплатны канцэрт On Air Party | Навiны | Пра кампанію

Intelligency, J:Mors, Nizkiz: на VOKA пройдзе бясплатны канцэрт On Air Party

18 лютага папулярныя беларускія музыканты выканаюць свае хіты на On Air party на VOKA. Трансляцыя анлайн-канцэрта пачнецца а 19:00 і будзе бясплатнай, падключыцца зможа любы жадаючы.

 

Пакуль усе чакаюць вяртання канцэртаў і фестываляў у афлайн, A1 вырашыў сабраць артыстаў на анлайн-вечарыне і парадаваць аматараў музыкі. На канцэрце прагучаць самыя вядомыя песні гуртоў і выканаўцаў нашай краіны, якія цяпер можна пачуць на стрымінгавых сэрвісах і ў сацыяльных сетках.

Спецыяльна для гледачоў NIZKIZ выканаюць свае рок-хіты, а Intelligency сыграюць электронныя трэкі, пад якія танчыць увесь свет. Улюбёныя кампазіцыі таксама прагучаць і ў выкананні легендарных J:Mors. Palina, адна з самых яскравых спявачак Беларусі, прэзентуе інды-поп, а папулярная маладая выканаўца і відэаблогер Лера Яскевіч – аўтарскую песню. Harmonix College прэзентуе гледачам пост-рок.

 

Музыканты будуць выступаць у зале без гледачоў, але дзякуючы трансляцыі ўбачыць і пачуць іх змогуць усе. Далучыцца да прагляду можна на сайце voka.tv ці ў дадатку VOKA – з любой прылады і ў сетцы любога аператара.