Гульнявы смартфон з сур'ёзным характарам: POCO M6 Pro – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Гульнявы смартфон з сур'ёзным характарам: POCO M6 Pro – ужо ў А1

Прылады

А1 абвяшчае пра старт продажаў смартфона POCO M6 Pro. Мадэль, створаная спецыяльна для аматараў мабільнага геймінгу, даступная па цане 1 199 рублёў адным плацяжом. Апрача таго, навінка даступная і для афармлення ў растэрміноўку без пераплат і без першага ўзносу да 11 месяцаў – ад 109 рублёў у месяц.

 

POCO M6 Pro атрымаў стрыманы, але пры гэтым моцны дызайн з выразнымі контурами кожнай лініі і тонкімі тарцовымі гранямі. Вялікі 6,67-цалёвы Flow AMOLED-дысплэй з частатой абнаўлення да 120 Гц акружаны вузкімі рамкамі і дазваляе з галавой акунуцца ў прагляд любога кантэнту. А адсутнасць блікаў і мігцення і нізкі ўзровень сіняга выпраменьвання абараняюць вочы ад стомы.

 

Для максімальна хуткага кіравання гульнёй у рэжыме Game Turbo прылада дэманструе частату дыскрэтызацыі дотыку 2 160 Гц, а прадукцыйны працэсар MediaTek Helio G99-Ultra з графічным паскаральнікам ARM Mali-G57 MC2 падтрымлівае стабільную працу любімых мабільных забаў і іншых патрабавальных прыкладанняў.

 

Франтальная камера мае раздзяленне 16 Мп і падтрымку партрэтнага і начнога рэжымаў. Раздзяленне асноўнай камеры складае 64 Мп. Апрача таго, смартфон аснашчаны 8-мегапіксельным звышшырокавугольным аб'ектывам з вуглом агляду 118°, а таксама сістэмамі аптычнай і электроннай стабілізацыі выявы для нязменна дасканалых здымкаў і відэаролікаў.

 

Дзякуючы магутнай 67-ватнай зарадцы акумулятар ёмістасцю 5000 мАг зараджаецца да 100% за 44 мінуты, а запасу энергіі хапае на 8 гадзін няспыннага геймінгу або 17 гадзін відэастрымінгу ў анлайн-рэжыме.

 

Спяшайцеся першымі адкрыць свет мабільных забаў!

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы