«Ідэі, вартыя распаўсюду»: А1 запрашае на майстар-клас праекта “Першыя” | Навiны | Пра кампанію

«Ідэі, вартыя распаўсюду»: А1 запрашае на майстар-клас праекта “Першыя”

Замест парты – месца ў кіназале, у якасці выкладчыкаў – вядомыя эксперты ў галіне культуры, інклюзіі, экалогіі і тэхналогій. Ужо ў наступную суботу, 23 лістапада ў кінатэатры VOKA Сinema адбудзецца першы майстар-клас праекта «Першыя», які аб'яднае старшакласнікаў школ, гімназій і ліцэяў з усёй краіны.

У першым майстар-класе возьмуць удзел адразу 4 спікеры адпаведна кірункам конкурсу: культура, экалогія, інклюзія і тэхналогіі. Спікерам у галіне тэхналогій стане Сяргей Бойка – дырэктар Embedded- і IoT-практыкі кампаніі ЕРАМ. Пра праблемы экалогіі і захавання жывой прыроды распавядзе Руслан Шайкін, дырэктар Цэнтра экалагічнага выхавання і развіцця, аўтар праекта «Зялёныя класы». Спікерам у галіне культуры стане Павел Дзюсекаў, арганізатар праекта «Вандроўкі ў мінулае. Free Walking Tours» - бясплатных пешых экскурсій па сталіцы. Пра асаблівасці распрацоўкі важных сацыяльных праектаў у сферы інклюзіі распавядзе Аляксандр Аўдзевіч, аўтар шматлікіх сацыяльных ініцыятыў для людзей з асаблівымі патрэбамі.

 

Усе выступоўцы – яскравы прыклад таго, як трэба «гарэць» сваімі ідэяміі і ўвасабляць іх ў жыцце. Але спікеры не толькі распавядуць пра свае праекты, яны раскажуць пра актуальныя пытанні і тэндэнцыі, магчымасці рэалізацыі стартапаў у галінах культуры, экалогіі, інклюзіі і тэхналогіі.

 

Прыняць удзел у варкшопе змогуць ўсе старшакласнікі краіны – навучэнцы 9, 10 і 11-х класаў. Для гэтага дастаткова пакінуць заяўку на сайце конкурса. Ён пройдзе у кінатэатры VOKA Сinema (г. Мінск, вул. П. Мсціслаўца, 11) 23 лістапада, у 11.00.

 

Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. «Першыя» – гэта конкурс яскравых ідэй пакалення Z: навучэнцаў 9, 10 і 11-х класаў. На працягу навучальнага года ўдзельнікі праекта будуць раcпрацоўваць сваю ідэю, развіваць навыкі публічнага выступлення і самапрэзентацыі, атрымліваць карысныя веды на воркшопах і сустрэчах з экспертамі. 10 фіналістаў праекта, якіх абярэ журы, атрымаюць персанальных ментараў TEDx і з іх дапамогай будуць рыхтавацца да свайго вялікага публічнага выступу на маштабнай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk. Усе фіналісты атрымаюць прызы – iPhone Xs.

 

Рэспубліканскі конкурс «Першыя» стартаваў 8 кастрычніка і на дадзены момант арганізацыйны камітэт праводзіць збор заявак. У першапачатковай заяўцы трэба сфармуляваць сваю ідэю і коратка расказаць пра яе. Падаваць заяўкі могуць навучэнцы з усіх рэгіёнаў Беларусі.

 

Удзельнікі конкурсу будуць мець магчымасць дапрацаваць сваю ідэю. Да 8 сакавіка 2020 г. відэаролік з пашыранай прэзентацыяй неабходна будзе размясціць на сваёй старонцы ў адной з сацыяльных сетак з хэштэгам #generationA1 і даслаць спасылку на generationA1.2019@gmail.com.

 

Больш падрабязнай інфармацыі – на сайце праекта «Першыя»  www.generation.A1.by