Huawei MateBook D16 – ноўтбук для здзяйснення любых ідэй ужо ў А1
У інтэрнэт-магазіне А1 стартаваў продажHuawei MateBook D16 з 1 TБ памяці. Гэта ноўтбук, які спалучае ў сабе высокую прадукцыйнасць, элегантны дызайн і інавацыйныя тэхналогіі. Калі вам патрэбны надзейны памочнік для працы, вучобы і забаў, то Huawei MateBook D16 створаны менавіта для вас. У дадатак да высокай прадукцыйнасці, 1 TБ памяці забяспечыць дастаткова месца для захоўвання ўсіх файлаў, дакументаў і медыя без неабходнасці пастаяннага ачышчэння прасторы. Набыць навінку можна як аднаразовым плацяжом, так і ў доўгую растэрміноўку да 24 месяцаў.
«Сэрца» прылады – магутны працэсар Intel 13-га пакалення, які лёгка спраўляецца з шматзадачнасцю, апрацоўкай графікі і рэсурсаёмістымі праграмамі. 16-цалёвы FullView-дысплэй з тонкімі рамкамі забяспечвае максімальную прастору для працы і прагляду кантэнту, а яго якасць выявы парадуе нават самых патрабавальных карыстальнікаў.
Huawei MateBook D16 адначасова прадукцыйны і мабільны – пры вазе ўсяго 1,68 кг ён лёгка змяшчаецца ў рукзаку, а ёмістая батарэя на 56 Вт/г дазволіць працаваць увесь дзень без падзарадкі. Тэхналогія Huawei Super Device забяспечвае імгненную сінхранізацыю са смартфонамі і іншымі прыладамі Huawei, а ШІ-камера з аўтафокусам робіць відэазванкі больш выразнымі і прафесійнымі.
Будзьце першымі, хто ацэніць усе перавагі Huawei MateBook D16!
Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце shop.a1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.