Хіты продажаў сярод смартфонаў сталі даступны ў растэрміноўку на 24 месяцы ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Хіты продажаў сярод смартфонаў сталі даступны ў растэрміноўку на 24 месяцы ў А1

Кампанія А1 аднавіла продаж папулярных мадэляў смартфонаў у доўгую растэрміноўку на 24 месяцы. Такiм чынам, набыць актуальныя мадэлі смартфонаў брэндаў Apple і Xiaomi стала прасцей і зручней.

 

Аформіць пакупку ў растэрміноўку на 24 месяцы можна ў рознічнай сетцы А1, а таксама ў інтэрнэт-краме кампаніі. Кошт пакупкі дзеліцца на роўныя сумы, якія штомесяц будуць спісвацца з балансу асабовага рахунку. Пры гэтым памер штомесячных плацяжоў застанецца нязменным на ўвесь перыяд доўгай растэрміноўкі. Акрамя таго, як і раней, кліенты могуць набыць прылады за поўны кошт, а таксама ў растэрміноўку на 6 або 11 месяцаў.

 

Азнаёміцца са спісам мадэляў, даступных да набыцця ў растэрміноўку на 24 месяцы, можна па спасылцы.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы