Гігабайты трафіку і iPhone XR – у абмен на старыя мабільныя гаджэты | Навiны | Пра кампанію

Гігабайты трафіку і iPhone XR – у абмен на старыя мабільныя гаджэты

A1 прапануе сваім абанентам атрымаць па адным бясплатным гігабайце інтэрнэт-трафіку на месяц за кожную састарэлую, разбітую ці паламаную мабільную прыладу (кнопкавы мабільны тэлефон, смартфон, планшэт), здадзеную ў любой з крам А1. Мадэль, год выпуску і стан мабільных прылад пры гэтым значэння не маюць.

 

Абаненты, якія здадуць 5 такіх прылад, атрымаюць не толькі 5 ГБ інтэрнэт-трафіку, але і магчымасць выйграць адзін з дзесяці iPhone XR, якія разыгрываюцца кожны тыдзень у перыяд з 2 верасня па 10 лістапада 2019 года.

 

Каб прыняць удзел у розыгрышы (правілы), трэба быць абанентам A1 (ці стаць ім непасрэдна ў месцы здачы прылад), прынесці адначасова 5 мабільных тэлефонаў ці планшэтаў у любую з крам А1 і паведаміць супрацоўніку пра сваё жаданне ўзяць удзел у гэтым розыгрышы. Пры гэтым можна здаць 5 прылад у першы тыдзень акцыі і атрымаць цэлых 10 спроб стаць уладальнікам новага iPhone XR. Кожны абанент, які здаў менш за 5 мабільных прылад, атрымае за кожную здадзеную прыладу па 1 ГБ, якімі можна падзяліцца з роднымі і блізкімі.

 

Мабільныя тэлефоны і планшэты, сабраныя А1, будуць адпраўлены на бяспечную для навакольнага асяроддзя ўтылізацыю, якая праводзіцца пад кантролем А1.

 

Прыносьце непатрэбныя прылады ў А1 – і хай перамогуць усе, і наша планета у тым ліку!

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, паблік-акаўнт A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.