Генеральны дырэктар А1 стаў лаўрэатам прэстыжнай прэміі «Чалавек Справы 2025»
Сёлета лаўрэатам штогадовага бізнес-конкурсу «Чалавек Справы» стаў генеральны дырэктар А1 Гельмут Дуз. Экспертнае журы падкрэсліла яго ўнёсак у развіццё кампаніі і галіны тэлекамунікацый нашай краіны і выбрала пераможцам у намінацыі «За падтрымку высокага стандарту замежнай маркі на айчынным рынку ў сферы камунікацый».

Сёння сфера тэлекамунікацый у Беларусі – адна з галін, якія найбольш актыўна развіваюцца. Першачарговая задача ўсіх удзельнікаў гэтага рынку, у тым ліку А1, – зрабіць сучасныя тэхналогіі даступнымі як мага больш шырокай аўдыторыі з максімальнай карысцю як у паўсядзённым жыцці людзей, так і глабальна – з карысцю для развіцця розных сфер эканомікі краіны.
За гады свайго развіцця мабільная сувязь стала неад'емнай часткай жыцця кожнага жыхара Беларусі, без якой немагчыма ўявіць жыццё сучаснага чалавека. Калі раней мабільны тэлефон лічыўся атрыбутам бізнесу, то цяпер гэта паўсядзённая патрэба кожнага. Гельмут Друз кажа: «Калі вы зранку забудзеце дома кашалёк, то дахаты, магчыма, і не пойдзеце, але калі вы забудзеце мабільны тэлефон — амаль напэўна зараз жа паедзеце па яго назад». У нашай краіне сувязь высокай якасці і хуткасны інтэрнэт ад А1 даступны на тэрыторыі краіны, дзе пражываюць 99% насельніцтва, а колькасць тэлефонаў нашмат перавышае колькасць жыхароў – гэта вельмі высокі паказнік нават паводле міжнародных мерак.
«Калі ў 2007 годзе я ўпершыню прыехаў у Беларусь, гэта быў вельмі амбіцыйны кіраўніцкі выклік: перабудаваць працу кампаніі ў адпаведнасці з самымі сучаснымі міжнароднымі стандартамі, зрабіць сувязь даступнай усім, пашырыць і дыверсіфікаваць бізнес кампаніі. Я вельмі рады, што 18 год таму прыехаў у Беларусь. Краіна ўразіла мяне сваёй прыгажосцю, а людзі – сваёй адкрытасцю і прафесіяналізмам. А гады сумеснага жыцця з маёй цудоўнай жонкай-беларускай і мяне зрабілі напалову беларусам», – узгадвае Гельмут Дуз.
За гэтыя гады кампанія правяла паспяховы рэбрэндынг, у ходзе якой velcom саступіў сваё месца яркаму міжнароднаму брэнду А1, пад якім цяпер працуюць яшчэ 6 кампаній групы А1 Group у Аўстрыі, Харватыі, Славеніі, Сербіі, Паўночнай Македоніі і Балгарыі. Змяніўся за гэтыя гады і сам бізнес кампаніі: А1 цяпер з'яўляецца не проста мабільным аператарам, а пераважна правайдарам тэлекамунікацыйных, ІКТ- і кантэнт-паслуг, што падкрэслівае імкненне быць лідарам у розных кірунках: ад мабільнай сувязі і фіксаванага Інтэрнэту да забаўляльнага кантэнту і інавацыйных тэлеком-паслуг і ІТ-інфраструктуры для бізнесу. На сувязі А1 цяпер дапамагае заставацца і ў зусім іншай ролі: кампанія стала «мабільнай» у шырокім сэнсе слова, забяспечваючы ў тым ліку і фізічную мабільнасць, запусціўшы сэрвіс «А1 Таксі». Гэтым крокам кампанія пашырыла ўласную экасістэму паслуг і стварыла альтэрнатыўныя ўжо існым на рынку магчымасці як для пасажыраў, так і для перавозчыкаў з фокусам на сучасныя лічбавыя тэхналогіі.

Пра конкурс
«Чалавек Справы» – штогадовы рэспубліканскі конкурс. Заснаваны і праводзіцца выдавецкай групай «Справа (Усход+Захад)» з 1996 года. Узнагароды конкурсу – дыпломы выдавецкай групы і скульптурныя кампазіцыі С. Гумілеўскага «На кані!» заслужылі рэпутацыю «Оскара» для беларускага бізнесу і з'яўляюцца самымі прэстыжнымі ў дзелавым свеце краіны.
Пра кампанію
Дзейнасць А1 пачалася ў 1999 годзе: кампанія стала першым аператарам, які прапанаваў карыстальнікам усіх абласных гарадоў Беларусі мабільную сувязь стандарту GSM. З лістапада 2007 г. кампанія ўваходзіць у склад міжнароднай групы A1 Group, якая, у сваю чаргу, з 2014 года з’яўляецца еўрапейскім падраздзяленнем транснацыянальнага холдынга América Móvil, аднаго з найбуйнейшых сусветных правайдараў тэлекамунікацыйных паслуг са штаб-кватэрай у Мексіцы.
Развіццё сваёй мабільнай сеткі і ўкараненне сучасных стандартаў сувязі заўсёды былі ў ліку прыярытэтных кірункаў для А1. Вось жа, цяпер сувязь высокай якасці і хуткасны інтэрнэт ад А1 даступныя на тэрыторыі краіны, дзе пражываюць 99% насельніцтва.
Сёння А1 – адзін з прызнаных лідараў беларускага рынку паслуг сотавай рухомай электрасувязі. Гэты факт пацвярджаецца вынікамі незалежных выпрабаванняў паказнікаў якасці сотавай рухомай электрасувязі. Гэтак, паводле сукупнасці вымярэнняў за ўвесь час менавіта А1 ачольвае рэйтынг БелДІЭ па выніковай інтэгральнай ацэнцы і якасці перадачы даных.