Флагманскі планшэт Lenovo Tab P11 Pro – ужо ў А1! | Навiны | Пра кампанію

Флагманскі планшэт Lenovo Tab P11 Pro – ужо ў А1!

У А1 паступіла ў продаж адна з самых чаканых навінак ад Lenovo – магутны 11-цалевы планшэт Lenovo Tab P11 Pro.

 

Планшэт Tab P11 Pro – гэта вялікі OLED-дысплей з дыяганаллю 11,5 цалі, магутны працэсар Qualcomm Snapdragon 730G, тонкі суцэльнаметалічны алюмініевы корпус і ёмісты акумулятар, які дазваляе прыладзе працаваць да 15 гадзін ад адной зарадкі. А дзякуючы клавіятуры і стылусу Lenovo Precision Pen 2, якія ўваходзяць у камплект пастаўкі, яго можна ператварыць у офісны камп'ютар або графічны планшэт – і эфектыўна вырашаць яшчэ больш задач, ад забаў да працы.

 

Набыць Lenovo Tab P11 Pro у А1 можна за 2299 рублёў або ў растэрміноўку да 24 месяцаў са штомесячным плацяжом ад 95,78 рубля.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.