Флагманскія навінкі ад Dreame: пыласосы і не толькі – ужо ў А1
Крамы А1 ізноў папоўнілі свой асартымент тэхнікі для камфорту і прыгажосці. Прадстаўляем вашай увазе навінкі пыласосаў, створаныя для бездакорнай чысціні ў кожным кутку дому: мыйны бесправадны Dreame H14 Dual, універсальны Dreame Robot Vacuum X40 Ultra, а таксама манеўраны Dreame Trouver Cordless Vacuum Cleaner J20. Апроч таго, у продажы з’явіўся прафесійны, высакахуткасны і магутны фен Dreame Hairdryer Pocket.
Усе прылады можна набыць як аднаразовым плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў без першага ўзносу.
Dreame H14 Dual аснашчаны дзвюма функцыямі ў адной прыладзе – мыццём падлогі і сухім прыбіраннем, што дазволіць справіцца з любым брудам лёгка і хутка. Апроч таго, пыласос валодае сілай усмоктвання 18 кПа і хуткасцю вярчэння шчоткі 520 аб/мін: гэта спалучэнне забяспечвае максімальную эфектыўнасць прыбірання. H14 Dual таксама вылучаецца інавацыйнай канструкцыяй, якая забяспечвае максімальную эфектыўнасць прыбірання. Яго нізкі профіль (14 см корпус і 9,8 см шчотка) дазваляе дабрацца да цяжкадаступных месцаў, а накіраванае ўва ўсе бакі кола на задняй панэлі корпуса забяспечвае максімальную манеўранасць і абараняе паверхню ад пашкоджанняў.
Dreame Robot Vacuum X40 Ultra асабліва добры для прыбірання цяжкадаступных месцаў. Тэхналогія MopExtend RoboSwing забяспечвае высоўванне швабраў на адлегласць да 4 см, што дазваляе выдаляць забруджанні пад нізкай мэбляй і глыбока ў кутах. Мадэль мае магутнасць усмоктвання 12 000 Па, што дазваляе эфектыўна спраўляцца з такім смеццем, як шэрсць хатніх жывёл, за меншую колькасць праходаў.
Dreame Trouver Cordless Vacuum Cleaner J20 – лёгкі і манеўраны вертыкальны пыласос з гнуткай трубкай і падсветкай рабочай зоны. Прылада мае магутнасць 250 Вт і сілу ўсмоктвання 17 000 Па – гэта выдатная камбінацыя, каб хутка расправіцца з брудам, а пылазборнік аб’ёмам 0,5 літра дазволіць спакойна навесці парадак нават у вялікай кватэры без патрэбы рабіць паўзу для яго апустошвання. Апроч таго, мадэль аснашчаная ёмістым акумулятарам на 2 200 мАг, што забяспечыць да 50 минут працы без падзарадкі: гэтага часу хопіць альбо на адно генеральнае прыбіранне, альбо на 2-3 у падтрымку.
Dreame Hairdryer Pocket – гэта кампактны і лёгкі фен, які важыць усяго 300 г і ідэальна падыходзіць для падарожжаў і паездак, а складная ручка робіць яго зручным для захоўвання і пераноскі. Дэвайс мае магчымасць рэгуліроўкі хуткасці паветранага струменя на 2 ступені і падачы халоднага паветра для фіксацыі ўкладкі. І гэта яшчэ не ўсё: магутнасць 1 300 Вт і ўбудаваны выпрамляльнік і насадка-плойка дазволіць ствараць прафесійныя ўкладкі і прычоскі ў дамашніх умовах.
Будзьце ў трэндзе з новымі прыладамі ад Dreame у А1!
Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.