eSIM ад А1 запрацавала ў тэставай сетцы 5G SA | Навiны | Пра кампанію

eSIM ад А1 запрацавала ў тэставай сетцы 5G SA

Правайдар тэлекамунікацыйных, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 у рамках тэставання сваёй 5G-сеткі першым у Беларусі падключыў да яе абаненцкую прыладу з віртуальнай SIM-картай eSIM. Увесь функцыянал сеткі 5G SA, у тым ліку пакетная перадача HD-голасу з дапамогай тэхналогіі VoNR, будзе даступны на eSIM ад A1.

 

У якасці абаненцкай прылады пры тэставанні быў выкарыстаны смартфон Huawei P40 – адна з прылад, якая знаходзіцца ў афіцыйным продажы на тэрыторыі Беларусі, у якіх рэалізавана падтрымка тэхналогіі eSIM нароўні са стандартнымі фізічнымі SIM-картамі фармату nanoSIM.

 

eSIM-карта («е» ад англ. embedded – «убудаваная», «якая ўбудоўваецца») уяўляе сабой невялікі чып, убудаваны ў мацярынскую плату прылады, які аддалена праграмуецца аператарам сувязі. Сёння eSIM ад А1 працуе з усімі афіцыйна прэзентаванымі ў Беларусі мадэлямі прылад з падтрымкай дадзенай тэхналогіі. Дзеючым абанентам кампаніі даецца магчымасць аформіць eSIM праз інтэрнэт – у асабістым кабінеце інтэрнэт-памочніка.

 

Тэставая 5G-сетка А1 створана на базе аўтаномнай архітэктуры – SA (Standalone). У адрозненне ад сетак з неаўтаномнай архітэктурай (NSA, Non-Standalone), «чыстыя» 5G-сеткі разгортваюцца без прывязкі да інфраструктуры сетак 4G/LTE. Такі падыход патрабуе ад аператара значных часавых і фінансавых выдаткаў на пачатковым этапе, аднак дазваляе адразу забяспечыць абанентаў паўнацэннай 5G-сувяззю з падтрымкай усіх ключавых пераваг дадзенага стандарту – у прыватнасці, звышвысакахуткаснай перадачай даных з мінімальнай затрымкай. Сёння сетка працуе ў тэставым рэжыме і закрыта для падключэння абанентаў у адпаведнасці з рашэннем рэгулятара галіны.