Экалагічная зніжка ў А1: здавай старыя гаджэты ў А1 і набывай новыя з выгадай | Навiны | Пра кампанію

Экалагічная зніжка ў А1: здавай старыя гаджэты ў А1 і набывай новыя з выгадай

З 4 па 31 лістапада ў А1 можна атрымаць «зялёную» зніжку на куплю смартфонаў і аксесуараў. Для ўдзелу ў акцыі трэба здаць у любую краму А1 не менш за дзве непатрэбныя прылады, якія пасля будуць перададзеныя на бяспечную ўтылізацыю. Выгада пры набыцці новых дэвайсаў для ўдзельнікаў акцыі складзе да 100 рублёў.

 

Памер зніжкі залежыць ад колькасці здадзеных гаджэтаў – 20 рублёў за два, 50 рублёў за тры, 70 рублёў за чатыры і 100 рублёў за пяць непатрэбных прылад. У абмен на здадзеныя прылады ўдзельнікі акцыі змогуць скарыстацца спецыяльным промакодам ЭКА пры куплі новых дэвайсаў – смартфонаў і аксесуараў.

 

Прапанова дзейнічае толькі ў фірменных цэнтрах продажу і абслугоўвання А1. Непатрэбныя тэлефоны, смартфоны, планшэты, смарт-гадзіннікі ці фітнес-бранзалеты прымаюцца ў любым тэхнічным стане. Новая акцыя – працяг маштабнай ініцыятывы кампаніі па зборы дробнагабарытнага лічбавага абсталявання і яго наступнай перадачы на бяспечную ўтылізацыю.

 

Кліентам А1 зніжка прадастаўляецца як пры аплаце адным плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў. Удзельнікі акцыі, якія не з'яўляюцца кліентамі А1, могуць аформіць пакупку са зніжкай пры аплаце адным плацяжом.

 

Падрабязнасці – па спасылцы. А таксама ў відэаэкспертаў інтэрнэт-крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Одноклассники», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.