Эксперт А1 пра абарону персанальных даных у Беларусі: чаму «зрабіў і забыў» – гэта бомба запаволенага дзеяння для бізнесу | Навiны | Пра кампанію

Эксперт А1 пра абарону персанальных даных у Беларусі: чаму «зрабіў і забыў» – гэта бомба запаволенага дзеяння для бізнесу

Аб кампаніі

Штогод 28 студзеня адзначаецца міжнародны дзень абароны персанальных даных. Мэтай гэтай прафесійнай падзеі з’яўляецца павышэнне інфармаванасці пра найлепшыя спосабы абароны даных.

 

Дагэтуль для многіх беларускіх кампаній праца з персанальнымі данымі ўсё яшчэ застаецца фармальнасцю. Чаму такое стаўленне – прамая пагроза рэпутацыі і працы кампаніі агулам, як рэгулятар рэагуе на парушэнні і як бізнесу абароніць сябе? Пра гэта ў інтэрв’ю MYFIN расказала юрыскансультант па ўнутраным кантролі за апрацоўкай персанальных даных кампаніі А1 Анастасія Кунец.

 

Пра кампанію

 

Сёння А1 – адзін з прызнаных лідараў беларускага рынку тэлекамунікацыйных паслуг. Гэты факт пацвярджаецца як вынікамі незалежных выпрабаванняў паказнікаў якасці, так і выбарам спажыўцоў. Пацвярджэннем апошняга стала перамога кампаніі адразу ў дзвюх намінацыях прэміі «Нумар адзін»: А1 стаў «Мабільным аператарам №1» і «Інтэрнэт-аператарам №1» паводле вынікаў адкрытага анлайн-галасавання.

 

Акрамя таго, менавіта А1 мае найбольшую колькасць уласных сайтаў у стандартах GSM і UMTS у Беларусі – больш за 14 000 – і мае максімальныя адзнакі па большасці інтэгральных паказнікаў у сукупнасці назіранняў паводле даных незалежнага рэгулятара «БелДІЭ», якія даступны на партале ацэнкі якасці паслуг электрасувязі хваля.бел.