Давер як знак якасці: карыстальнікі назвалі А1 найлепшым мабільным аператарам і найлепшым інтэрнэт-аператарам Беларусі
Сёння А1 – адзін з прызнаных лідараў беларускага рынку тэлекамунікацыйных паслуг. Гэты факт пацвярджаецца як вынікамі незалежных выпрабаванняў паказнікаў якасці, так і выбарам спажыўцоў. Пацвярджэннем апошняга стала перамога кампаніі адразу ў дзвюх намінацыях прэміі «Нумар адзін»: А1 стаў «Мабільным аператарам №1» і «Інтэрнет-аператарам №1» паводле вынікаў адкрытага анлайн-галасавання.

Прэмія «Нумар адзін» унікальна тым, што нароўні з лідарамі меркаванняў і экспертамі сваё меркаванне пра найлепшыя тавары, брэнды і паслугі выказваюць і непасрэдныя кліенты — гэтак, сёлета ўдзельнікамі галасавання сталі 70 тыс. чалавек. І іх вердыкт у вызначэнні пераможцы мае такую ж вагу, як і меркаванне журы.
«Быць лідарам у выбранай галіне вельмі важна для любой кампаніі. Але для нас лідарства вызначаецца не толькі колькасцю абанентаў ці тэрыторыяй, на якой даступныя нашы паслугі. Першачарговая задача А1 – зрабіць сучасныя тэхналогіі даступнымі як мага шырэйшай аўдыторыі з максімальнай карысцю для спажыўцоў. Каб усё лепшае, што сёння ёсць на рынку тэлекамунікацый, было даступна кожнаму абаненты», – пракаментаваў намеснік генеральнага дырэктара кампаніі А1 па камерцыйных пытаннях Юрый Ляўданскі.

Мабільнай сувяззю ад А1 карыстаюцца больш за 4,9 млн чалавек па ўсёй краіне, а яшчэ больш за 600 тыс. выбіраюць паслугі кампаніі для высакахуткаснага доступу ў інтэрнэт з дому. Агулам сувязь высокай якасці і хуткасны інтэрнэт ад А1 даступныя на тэрыторыі краіны, дзе пражываюць 99% насельніцтва. Асаблівыя намаганні кампанія прыкладае для развіцця сваёй мабільнай сеткі і ўкаранення сучасных стандартаў сувязі. Гэтак, напрыклад, з пачатку 2025 года А1 правёў значныя працы па пашырэнні ёмістасці сеткі і палепшыў якасць мабільнай сувязі ў сотнях паселішчах у розных рэгіёнах краіны: ад буйных населеных пунктаў да вёсак і аграгарадкоў.
Паралельна з развіццём розных стандартаў мабільнай сувязі А1 актыўна пашырае сваю сетку фіксаванага інтэрнэту. Для яе будаўніцтва ў розных гарадах кампанія выкарыстоўвае самыя сучасныя тэхналагічныя рашэнні – і дзякуючы ім гатова даваць безлімітны доступ у інтэрнэт на хуткасці да 500 Мбіт/с. А дынамічнае пашырэнне геаграфіі сеткі ў спалучэнні з гнуткай і прадуманай сістэмай тарыфных планаў забяспечыла А1 статус найбуйнейшага ў Беларусі прыватнага аператара фіксаванага інтэрнэт-доступу.
І для мабільнай, і для фіксаванай сувязі А1 прапаноўвае сваім абанентам зручную і зразумелую сістэму тарыфных планаў, у тым ліку камбінаваных, якія аб'ядноўваюць не адну, а адразу некалькі паслуг. Гэта дае магчымасць кожнаму выбраць самы прыдатны варыянт як паводле кошту, так і паводле напаўнення. Вось жа, напрыклад, флагманскія прапановы кампаніі па кошце фіксаванага інтэрнэту прапаноўваюць у дадатак бясплатную мабільную сувязь і падпіску на анлайн-кінатэатр VOKA.

У той жа час А1 з'яўляецца не проста мабільным аператарам, а ў большай ступені правайдарам тэлекамунікацыйных, ІКТ- і кантэнт-паслуг: кампанія актыўна развівае свой партфель інавацыйных тэлеком-паслуг і ІТ-інфраструктуры для бізнесу. Яны прадстаўляюцца на базе ўласнага дата-цэнтра – аднаго з найбуйнейшых і найсучаснейшых у краіне. Яго ўзровень надзейнасці складае 99,982 працэнта, што пацверджана сертыфікатам стандарту Tier III. Важным крокам у забеспячэнні надзейнай абароны інфраструктуры кліентаў ад росту рызыкаў у лічбавым асяроддзі стала і стварэнне Цэнтра кібербяспекі А1, які з 15 сакавіка 2024 г. ўключаны ў пералік атэставаных цэнтраў кібербяспекі Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
На сувязі А1 цяпер дапамагае заставацца і ў зусім іншай ролі: кампанія стала «мабільнай» у шырокім сэнсе слова, забяспечваючы ў тым ліку і фізічную мабільнасць, запусціўшы сэрвіс «А1 Таксі». Гэтым крокам кампанія пашырыла ўласную экасістэму паслуг і стварыла альтэрнатыўныя ўжо існым на рынку магчымасці як для пасажыраў, так і для перавозчыкаў з фокусам на сучасныя лічбавыя тэхналогіі.
Вынікі Прэміі «Нумар адзін» пацвярджаюць, што ўсе гэтыя лічбы і даныя існуюць не толькі на паперы, але і прыносяць адчувальныя і несумненныя вынікі на практыцы — кожны дзень адкрываючы новыя магчымасці мільёнам абанентаў, якія зрабілі свой выбар на карысць А1.