Даступная навінка: vivo Y27s — ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Даступная навінка: vivo Y27s — ужо ў А1

Прылады

У асартыменце А1 з'явілася чарговая прэм'ера ад брэнда vivo – смартфон vivo Y27s. І ўжо цяпер гэтую яркую навінку з прывабным спалучэннем цаны і магчымасцей можна купіць у А1 за 679 рублёў. Таксама мадэль даступная для набыцця і ў растэрміноўку да 11 месяцаў – усяго ад 61,72 рубля ў месяц.

 

vivo Y27s прадстаўлены ў двух колерах, кожны з якіх па-свойму цікавы: чорны бургундзі (шляхетны чырвона-карычневы з матавым пакрыццём) і зялёная мята (з эфектнай мігатлівай тэкстурай задняй панэлі). Прылада атрымала дысплэй FHD+ з дыяганаллю 6,64 цалі і падтрымкай частаты абнаўлення да 90 Гц, энергаэфектыўны працэсар Qualcomm Snapdragon 680 з выдатным запасам прадукцыйнасці для штодзённых задач і мабільных гульняў, а таксама 256 ГБ пастаяннай і 8 ГБ аператыўнай памяці, якую можна павялічыць удвая за кошт рэсурсаў убудаванага сховішча. Акумулятар ёмістасцю 5 000 мАг падтрымлівае хуткую зарадку магутнасцю 44 Вт.

 

Асноўная камера атрымала раздзяленне 50 Мп, а франтальная – 8 Мп. Дзякуючы цікавым рэжымам здымкі з разнастайнымі эфектамі vivo Y27s дапаможа перадаць настрой кожнай фатаграфіі і зрабіць іх непаўторнымі.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.

 

А з сертыфікатамі «Пашыраная СМАРТ-гарантыя» вы зможаце забяспечыць максімальную абарону набытых у А1 прылад пры наступленні негарантыйных выпадкаў. Падрабязней пра сэрвісную праграму можна даведацца на спецыяльнай старонцы.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы