«Доступ да сэрвісаў інфраструктуры мабільнага ЭЛП» – новая комплексная паслуга ад А1 для бізнесу | Навiны | Пра кампанію

«Доступ да сэрвісаў інфраструктуры мабільнага ЭЛП» – новая комплексная паслуга ад А1 для бізнесу

Кампанія А1 пашырае магчымасці выкарыстання электроннага лічбавага подпісу для сваіх абанентаў з ліку прадстаўнікоў малога, сярэдняга і буйнога бізнесу, прапануючы новую паслугу – «Доступ да сэрвісаў інфраструктуры мабільнага ЭЛП».

 

Новая паслуга ўключае ў сябе поўны комплекс сэрвісаў для карыстання электронным лічбавым подпісам: SIM-карту з падтрымкай функцыі ЭЛП, сертыфікат ЭЛП з тэрмінам дзеяння 2 гады, а таксама безлімітны пакет спецыяльных SMS, прызначаных для ідэнтыфікацыі ўладальніка сертыфіката з дапамогай адпраўкі PIN-кода і выпрацоўкі ЭЛП.

 

Мабільны электронны лічбавы подпіс дазваляе ідэнтыфікаваць і падпісваць электронныя дакументы з мабільнага тэлефона. Працэс падпісання электроннага дакумента заключаецца ў адпраўцы спецыяльных зашыфраваных SMS і пацвярджаецца ўводам PIN-кода.

 

Кліенты А1 могуць падпісваць электронныя дакументы на розных рэсурсах – такіх, як асабісты кабінет Міністэрства па падатках і зборах для фізічных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, асабісты кабінет Міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі, адзіны партал электронных паслуг portal.gov.by, а таксама ў сістэмах банкаўскага абслугоўвання ААТ «Белінвестбанк», ААТ «Банк Дабрабыт», ААТ «БПС-Ашчадбанк» і ААТ «Тэхнабанк».

 

Абаненцкая плата за паслугу «Доступ да сэрвісаў інфраструктуры мабільнага ЭЛП» складае 2,5 рубля ў месяц. У гэтую суму ўжо ўключаны: выданне сертыфіката ЭЛП-М юрыдычнай або фізічнай асобы без права карыстання інфраструктурай на 2 гады, а таксама безлімітны пакет SMS. Пры гэтым два разавыя плацяжы неабходна аплаціць пры падключэнні: першы – за SIM-карту з падтрымкай ЭЛП (1 рубель), другі – за выданне сертыфіката ДзяржСКАК (4,80 рубля) – аплачваецца асобна на разліковы рахунак Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг», для выпуску сертыфіката кліент павінен падаць дакумент, які пацвярджае аплату паслугі выдання сертыфіката.

 

Выкарыстоўваючы паслугу «Доступ да сэрвісаў інфраструктуры мабільнага ЭЛП», кліенты А1 атрымліваюць доступ да ўсіх неабходных сэрвісаў для подпісу электронных дакументаў у простым, зручным і бяспечным мабільным рашэнні.

 

Падрабязнасці – на афіцыйнай старонцы A1 у Facebook, праз анлайн-чат на сайце , суполку кампаніі ў Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.