Дадому з прыемным бонусам і на таксі: продажы iPhone 11 пачнуцца ў ноч з 24 на 25 кастрычніка ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Дадому з прыемным бонусам і на таксі: продажы iPhone 11 пачнуцца ў ноч з 24 на 25 кастрычніка ў А1

Старт продажаў iPhone 11 у Беларусі афіцыйна прызначаны на 25 кастрычніка, і першымі ўладальнікамі новых смартфонаў можна стаць, не чакаючы раніцы. Ужо ў 00:01 для пакупнікоў адкрыецца цэнтр лічбавых паслуг А1 у Мінску на вуліцы Інтэрнацыянальнай, 36 і будзе працаваць да апошняга наведвальніка. У гэты час там можна забраць зробленыя загадзя перадзамовы на iPhone 11, iPhone 11 Pro і iPhone 11 Pro Max ці набыць смартфоны на месцы.

 

Абаненты А1 не толькі стануць аднымі з першых ўладальнікаў афіцыйна прададзеных у Беларусі новых прылад Apple, але і атрымаюць дадатковыя бонусы – паўгадавы безліміт мабільнага інтэрнэту на тарыфах «Камфорт» і кэшбэк 100 рублёў на асабовы рахунак пры набыцці ў растэрміноўку.

 

Усіх, хто ў першыя гадзіны продажаў у ноч з 24 на 25 кастрычніка вырашыць набыць сабе iPhone 11 на месцы ці забраць сваю перадзамову, атрымаўшы апавяшчэнне пра гатоўнасць, чакаюць асаблівыя сюрпрызы. Так, спецыяльна з нагоды старту продажаў новых смартфонаў Apple, цэнтр лічбавых паслуг А1 адкрыецца ўначы і ператворыцца ў lounge-зону, дзе наведвальнікі крамы змогуць не толькі набыць доўгачаканыя прылады, але і расслабіцца ў коле аднадумцаў. Музыка, гарачыя напоі, салодкія падарункі, інтэрактыўная фотазона – усё гэта чакае вас у начной краме А1. Пры гэтым кліенты, якія набылі новыя iPhone, змогуць бясплатна з'ехаць дадому на таксі ў межах Мінска.

 

iPhone 11 Pro і iPhone 11 Pro Max аснашчаны рэвалюцыйнай сістэмай трох камер. Спалучэнне звышшырокавугольнага, шырокавугольнага і тэлефота-модуляў дазваляе атрымліваць прафесійныя здымкі практычна ў любых умовах. Таксама прылады надзейна абароненыя ад вады (могуць правесці да 30 хвілін на глыбіні да 4 метраў), іх працэсар A13 Bionic падтрымлівае тэхналогіі машыннага навучання, а працягласць працы ад аднаго зараду акумулятара заўважна павялічана.

 

У iPhone 11 выкарыстоўваецца новая сістэма дзвюх камер – шырокавугольнай і звышшырокавугольнай, што дазваляе здымаць відэа найвышэйшай якасці і значна пашырае магчымасці фотаздымкі. Працэсар A13 Bionic хутка спраўляецца з задачамі любай рэсурсаёмістасці, а палепшаны акумулятар дазваляе карыстацца прыладай да аднаго дня без падзарадкі.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, паблік-акаўнт A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.