Доўгачаканыя навінкі тэхнікі ад Dyson ужо ў А1
Напярэдадні калядных светаў у магазінах А1 стартавалі продажы тэхнікі для дому і прыгажосці ад брэнда Dyson. Парадаваць сябе і сваіх блізкіх можна знакамітымі фенамі, выпрамнікамі і стайлерамі для валасоў, а таксама магутнымі бесправаднымі пыласосамі. Набыць новыя дэвайсы можна як аднаразовым плацяжом, так і ў растэрміноўку тэрмінам да 24 месяцаў без першага ўзносу.
Dyson Airstrait – выпрамнік з інавацыйным спосабам укладання вільготных і сухіх валасоў: толькі з дапамогай паветра, без гарачых пласцін і экстрэмальнага пашкоджання, прылада адначасова высушвае і выпроствае валасы.
Dyson HS08 Airwrap Complete Long – прафесійны фен-стайлер з дзвюма цыліндрычнымі насадкамі (30 мм, 40 мм), мяккай і жорсткай шчоткай для выпроствання, а таксама з круглай шчоткай для аб’ёму і насадкай для сушэння і разгладжвання валасоў.
Dyson HD16 – фен з інтэлектуальнымі датчыкамі, дзякуючы якім ён зніжае награванне і сілу плыні паветра, каб не пашкодзіць скуру галавы і валасы. Тэмпература змяншаецца да 55 градусаў – на меркаванне кампаніі, гэта аптымальная тэмпература для хуткасці сушэння валасоў і камфорту скуры. Адлегласць паміж фенам і валасамі вызначаецца з дапамогай інфрачырвонага праменя. Фактычна тэмпература, пры якой сушацца валасы, атрымліваецца аднолькавай, як бы далёка фен ні знаходзіўся.
Dyson Wash G1 – мыйны пыласос, распрацаваны для ачышчэння цвёрдай падлогі. Прыбірае вільготны і сухі бруд за адзін праход. Час працы прылады – да 35 мінут. Таксама пыласос мае функцыі самаачышчэння і ўмее раздзяляць вільготныя і сухія адкіды.
У А1 даступныя і іншыя інтэлектуальныя бесправадныя пыласосы брэнда: Dyson Gen5 Detect Absolute, Dyson V11 Advanced, Dyson V12 Detect Slim Absolute, Dyson V12s Detect Submarine Complete Slim і Dyson V15 Detect Absolute.
Выбірайце свой Dyson у А1!
Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.