Доўгачаканыя навінкі HONOR ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Доўгачаканыя навінкі HONOR ужо ў А1

У А1 стартавалі продажы трох доўгачаканых навінак: HONOR X7, HONOR X8 i HONOR X9. Набыць смартфоны можна як аднаразовым плацяжом, так і ў выгадную растэрміноўку ў крамах А1.

 

Навінка HONOR X7 абсталявана вялікім 6,74-цалёвым экранам з частатой абнаўлення да 90 Гц, квадракамерай з асноўным модулем на 48 Мп, а таксама акумулятарам ёмістасцю 5000 мАг з падтрымкай хуткай зарадкі 22,5 Вт.

 

HONOR X8 аснашчаны ўсім тым, што неабходна сучаснаму смартфону. Навінка атрымала стыльны дызайн з прамымі гранямі і вузкімі рамкамі, а таўшчыня корпуса складае ўсяго 7,45 мм. За прадукцыйнасць HONOR X8 адказвае 6-нм чып Qualcomm Snapdragon 680, які забяспечвае камфортную працу дэвайса з рознымі праграмамі або гульнямі. Дзякуючы квадракамеры з асноўным модулем на 64 Мп фота і відэа атрымліваюцца добрай якасці.

 

Нараўне з прадстаўленымі навінкамі таксама пачнуцца продажы смартфона HONOR X9, які мае безрамочный 6,81-цалёвы экран з частатой абнаўлення да 90 Гц, дзякуючы чаму прагляд кантэнту становіцца яшчэ больш захапляльным і з эфектам максімальнай прысутнасцi. Прылада абсталявана чыпсэтам Qualcomm Snapdragon 680, а акумулятар ёмістасцю 4800 мАг з падтрымкай хуткай зарадкі 66 Вт забяспечыць працяглую працу дэвайса.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы