Для рашэння любых задач: планшэты Blackview Tab ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Для рашэння любых задач: планшэты Blackview Tab ужо ў А1

Прылады

У магазінах А1 прадстаўленая новая серыя планшэтаў Blackview Tab. Сярод лінейкі мадэлей – Blackview Tab 90 8/128GB, Blackview Tab 9 WiFi 6/256GB, Blackview Tab 60 6/128GB і Blackview Tab 50 WiFi 4/128GB – кожны зможа выбраць прыладу паводле свайго запыту. Набыць навінкі можна як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў без першага ўзносу.

 

Blackview Tab 90 8/128GB – гэта тонкі (9,5 мм) і лёгкі (544 г) планшэт, аснашчаны 10.92-цалёвым дысплэем з раздзяленнем 800×1280. Мадэль абсталяваная працэсарам Unisoc T606, 8 ГБ аператыўнай памяці і 128 ГБ убудаванай, а таксама акумулятарам ёмістасцю 8200 мАг, які забяспечвае да 37 гадзін працы ў рэжыме размовы.

 

Blackview Tab 9 WiFi 6/256GB мае 11-цалёвы дысплэй з раздзяленнем 1920×1200, працэсар Unisoc T606, 6 ГБ аператыўнай памяці і 256 ГБ убудаванай памяці і акумулятар ёмістасцю 8200 мАг. Дадатковае мадэль падтрымлівае рэжым ПК і мультываконнага рэжыму.

 

Blackview Tab 60 6/128GB – гэта кампактны і лёгкі планшэт з дысплэем 8.68 цаляў і раздзяленнем 1340×800. Працэсар Unisoc T606, 6 ГБ аператыўнай памяці і 128 ГБ убудаванай памяці і акумулятар 6050 мАг забяспечваюць больш працяглы працэс працы прылады.

 

Blackview Tab 50 WiFi 4/128GB падтрымлівае Wi-Fi, аснашчаны экранам 8-цаляў з раздзяленнем 1200×800 і прадукцыйным працэсарам Rockchip RK3562, а таксама 4 ГБ аператыўнай памяці, 128 ГБ убудаванай памяці і акумулятарам ёмістасцю 5580 мАг.

 

Выбірайце мадэль да густу ў новай лінейцы Blackview у А1.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце shop.a1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.