Для кулінараў і не толькі: навінкі тэхнікі Braun – ужо ў А1
Асартымент магазінаў А1 папоўніўся навінкамі тэхнікі Braun: электрагрылі Braun CG9047 і Braun CG7044, прызначаныя для бездакорнага гатавання страў, ужо можна набыць як аднаразовым плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў без першага ўзносу.
Электрагрыль Braun CG9047 дазваляе гатаваць любыя прадукты: стэйкі, кілбаскі, гамбургеры, гародніну ці рыбу. Корпус прылады выкананы з нержавейнай сталі і тэрмапластычнага пластыку – прыбор захоўвае свой першапачатковы знешні выгляд нават пры інтэнсіўным выкарыстанні, лёгка ачышчаецца, а ручкі не награваюцца. Здымныя панэлі з антыпрыгарным пакрыццём дазволена мыць у пасудамыйнай машыне дзякуючы ўстойлівасці да драпін і дэфармацыі. У камплекце ідуць рыфленыя і гладкія пласціны, а таксама пласціны для гатавання венскіх вафляў. Кампактны прыбор не займае шмат месца.
Электрагрыль Braun CG7044 – гэта высакаякасны прыбор, які забяспечвае лёгкае гатаванне. Тры тыпы здымных пласцін дазваляюць ідэальна гатаваць любыя стравы з гранічнай дакладнасцю нават пры самых высокіх тэмпературах. Ад найсмачнейшага мяса да рыбы, гародніны і сыру, падпечаных бутэрбродаў і дэсертаў: прылада спрашчае гатаванне цэлага шэрагу рэцэптаў, штораз гарантуючы выдатны вынік.
І гэта яшчэ не ўсё: сапраўдным знаўцам кавы цудоўна будзе пасаваць навінка – кавамашына DeLonghi ECAM380.85. 3,5-цалёвы сэнсарны TFT-дысплэй забяспечвае інтуітыўна зразумелае кіраванне, а дзякуючы сістэме ўзбівання малака вы атрымаеце ідэальную пенку адным націскам кнопкі. Акрамя таго, кавамашына мае мноства папулярных прадусталяваных рэцэптаў і звышціхую конусную кавамолку з нержавейнай сталі з індывідуальнай рэгуліроўкай ступені размолу (13 ступеняў).
Насалоджвайцеся камфортам разам з навінкамі тэхнікі для дому ў А1!
Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.