А1 падтрымае гарадскую экалагічную акцыю «Дзень без аўтамабіля. Беларусь за чыстае паветра» і арганізуе лакацыю для велааматараў на пляцоўцы каля Палаца спорту ў Мінску. | Навiны | Пра кампанію

А1 падтрымае гарадскую экалагічную акцыю «Дзень без аўтамабіля. Беларусь за чыстае паветра» і арганізуе лакацыю для велааматараў на пляцоўцы каля Палаца спорту ў Мінску.

ESG

22 верасня А1 далучыцца да гарадской экалагічнай ініцыятывы «Дзень без аўтамабіля. Беларусь за чыстае паветра», прымеркаванай да Сусветнага дня без аўтамабіля. Мерапрыемства адбудзецца на пляцоўцы каля Палаца спорту ў Мінску з 15:00 да 19:00. Уваход вольны.

 

Ужо шмат гадоў кампанія А1 у адпаведнасці са стратэгіяй экалагічнага, сацыяльнага і карпаратыўнага кіравання (ESG) паслядоўна развівае экалагічны напрамак сваёй дзейнасці, надаючы асаблівую ўвагу мінімізацыі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе і папулярызацыі эказвычак.

 

Напярэдадні акцыі абаненты А1 у Мінску атрымаюць SMS-апавяшчэнні з заклікам «Пакінуць аўто дома». На пляцоўцы каля Палаца спорту будзе арганізавана адмысловая лакацыя ад А1, дзе кожны ахвотны зможа ўзяць удзел у стыкербомбінгу — творчай актыўнасці па стварэнні ўнікальнага дызайну веласіпеда з дапамогай адмыслова распрацаваных стыкераў.

 

Апроч таго, на лакацыі А1 будзе арганізаваны экспрэс-тэхагляд веласіпедаў. На заканчэнне дня ў 17:00 адбудзецца святочны канцэрт.

 

Арганізатарам акцыі выступае Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.