«Cyber Reality» у Мінску: 25 лістапада адбудзецца штогадовая канферэнцыя А1 Tech Day
Ужо чацвёртая канферэнцыя A1 Tech Day рыхтуецца да свайго старту! Сёлета мерапрыемства для прафесіяналаў у сферы лічбавых тэхналогій і інавацый адбудзецца 25 лістапада ў зале Prime Hall.

A1 Tech Day праводзіцца з 2022 года – і ўжо стаў традыцыяй для профільных экспертаў, уладальнікаў бізнесу, топ-менеджараў і кіраўнікоў дэпартаментаў у сферах IT і інфармацыйнай бяспекі. Тры гады запар канферэнцыя збірала сотні ўдзельнікаў як з Беларусі, так і з замежжа.
Сёлета А1 абраў асноўнай тэмай мерапрыемства тэму «Cyber Reality», альбо «Кібер Рэальнасць». Зусім хутка арганізатары падзеляцца падрабязнасцямі праграмы, але ўжо цалкам дакладна можна сказаць, што на канферэнцыі выступяць вядучыя міжнародныя эксперты ў галіне інфармацыйных тэхналогій і кібербяспекі, а таксама кіраўнікі профільных кампаній і супрацоўнікі прыкладных напрамкаў. Фармат зносін з дакладчыкамі ўключае не толькі дыягностыку існых праблем, але і дэманстрацыю канкрэтных кейсаў з практычнымі рашэннямі – удзельнікаў чакаюць кейс стадзі, Q&A і практычныя парады па ўкараненні розных інструментаў.
Рэгістрацыя на А1 Tech Day адкрыецца зусім хутка, сачыць за яе стартам можна на сайце мерапрыемства techday.a1.by. Там жа ў будучыні з'явіцца падрабязная інфармацыя з праграмай канферэнцыі, спісам спікераў і тэмамі дакладаў.