Старт продажаў Samsung Galaxy A26 у А1
А1 абвяшчае старт продажаў новага бюджэтнага смартфона Samsung Galaxy A26. Прылада ўжо даступная ў рознічных сетках і анлайн-магазіне кампаніі, а аформіць пакупку можна ў растэрміноўку без першага ўзносу.
Смартфон атрымаў павялічаны Super AMOLED-экран з дыяганаллю 6,7 цаляў і частатой абнаўлення 120 Гц для плаўнай працы. Аўтаномнасць забяспечвае магутны акумулятар на 5000 мАг з падтрымкай хуткай зарадкі. За прадукцыйнасць адказвае працэсар Exynos 1380 у спалучэнні з аператыўнай памяццю да 6 ГБ ці 8 ГБ і сховішчам да 256 ГБ.
У аснове фатаграфічных магчымасцяў – патройная асноўная камера з разрознасцю да 50 Мп, дапоўненая фірмавымі ШІ-алгарытмамі для паляпшэння здымкаў.
Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.
А з сертыфікатамі «Пашыраная СМАРТ-гарантыя» вы зможаце забяспечыць максімальную абарону набытых у А1 прылад пры наступленні негарантыйных выпадкаў. Падрабязней пра сэрвісную праграму можна даведацца на спецыяльнай старонцы.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.