«Лічбавы памочнік касіра» – новы сэрвіс ад А1 для рытэйлу і e-commerce | Навiны | Пра кампанію

«Лічбавы памочнік касіра» – новы сэрвіс ад А1 для рытэйлу і e-commerce

Бiзнесу

З 1 ліпеня 2025 г. ў Беларусі ўступаюць у сілу новыя патрабаванні да касавага абсталявання: з пазначанай даты звесткі пра вывад маркіраванай прадукцыі з абароту мусяць праз сістэму кантролю касавага абсталявання перадавацца ў ДІС «Электронны знак» непасрэдна з праграмнага забеспячэння касы. Факты перадачы недакладных звестак будуць фіксавацца Міністэрствам па падатках і зборах, а адказнасць за недакладнасць звестак будзе несці рытэйлер.

 

Кампанія А1 прадстаўляе хуткадзейны сэрвіс «Лічбавы памочнік касіра», які аўтаматызуе праверку звестак, якія перадаюцца ў ДІС «Электронны знак» і дапамагае пазбегнуць парушэння заканадаўства аб маркіроўцы тавару. Рашэнне інтэгруецца ў праграмнае забеспячэнне касавага абсталявання і выконвае ролю фільтра, інфармуючы аб некарэктнай маркіроўцы: касіру застаецца толькі адрэагаваць на сігнал сістэмы.

 

«Сёння пакупнік чакае высокага ўзроўню сэрвісу. Наша рашэнне дазваляе супрацоўнікам рытэйлера засяродзіцца на кліенцкім досведзе, а не на руціннай праверцы», – адзначаюць у А1.

 

Сэрвіс падтрымлівае:

  • анлайн-праверку кода маркіроўкі па базе даных ДІС «Электронны знак»;
  • анлайн-перадачу даных аб продажы, вяртанні і ануляванні чэка наўпрост у ДІС «Электронны знак»;
  • праверку тэрмінаў прыдатнасці па DataMatrix;
  • вызначэнне GTIN па кодзе маркіроўкі;
  • аўтаматычнае фарміраванне каталога маркіраваных тавараў на падставе даных ДІС «Электронны знак» для вядзення іх дыферэнцыяванага ўліку;

 

Рашэнне лёгка інтэгруецца ў складскія і гандлёвыя працэсы.

 

Падрабязней пра сэрвіс можна даведацца па спасылцы.