Чат-бот А1 пашырыў свае магчымасці | Навiны | Пра кампанію

Чат-бот А1 пашырыў свае магчымасці

15 студзеня 2020 года ў чат-боце А1, прызначаным для самаабслугоўвання кліентаў кампаніі ў месенджарах і сацыяльных сетках, будуць дададзены новыя магчымасці для абанентаў з ліку фізічных і юрыдычных асоб. Так, у кліентаў фіксаванага інтэрнэту з'явіцца магчымасць праверкі балансу асабовага рахунку, а для карыстальнікаў мабільнай сувязі – магчымасць падключэння дадатковых паслуг.

 

Скарыстацца новымі функцыямі можна, звярнуўшыся да чат-бота А1 праз суполку кампаніі ў Viber, а таксама афіцыйныя старонкі А1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі». Для гэтага абаненту трэба адправіць слова «Меню», а далей выбраць неабходную опцыю з дапамогай кнопак ці лічбаў (напрыклад, «Меню» – «Прыватнаму кліенту»/«Бізнесу» – «Баланс»/«Паслугі»).

 

У сувязі з пашырэннем магчымасцяў чат-бота А1 у Парадак выкарыстання месенджараў будуць унесены змены, якія ўвойдуць у сілу 15 студзеня 2020 года.

 

З абноўленай рэдакцыяй дакумента можна азнаёміцца па спасылцы.