Бонусы за куплі і паездкі на таксі: А1 запусціў сваю праграму лаяльнасці
Кампанія А1 запусціла праграму лаяльнасці для сваіх кліентаў і карыстальнікаў праграмы «А1 Таксі». Яна дазволіць ім атрымліваць бонусы за куплі і паездкі, а пасля выкарыстоўваць іх для новых набыткаў і замоў з выгадай.
Далучыцца да праграмы лаяльнасці «А1 плюс» можна праз праграму «Мой А1» ці «А1 Таксі». Пасля гэтага бонусныя балы будуць залічвацца на рахунак карыстальніка як за куплі тавараў у афлайн-магазінах ці інтэрнэт-магазіне А1, так і за паездкі на «А1 Таксі», якія аплачваюцца банкаўскай карткай.
Кожны назапашаны бонусны бал – гэта 1 рубель. Вось жа, напрыклад, падчас набыцця топавага HONOR 400 Pro 12/512GB можна атрымаць балы і адразу аплаціць імі да 30% кошту наступнага тавару – смарт-гадзінніка ці бесправадных навушнікаў да новенькага смартфона. У афлайн-магазінах тавары, за набыццё якіх можна атрымаць бонусы, пазначаныя паметкай «Балы праграмы лаяльнасці», а ў інтэрнэт-магазіне пакупнік адразу бачыць колькасць балаў за куплю побач з коштам.
Памер скідкі залежыць ад сумы назапашаных балаў і кошту абранага дэвайса. Пры набыцці тавараў у А1 можна атрымаць выгаду да 30%, а пры выкліку «А1 Таксі» – спісаць да 5 бонусных балаў за паездку.
Падрабязней пра правілы ўдзелу і ўмовы праграмы можна дазнацца тут.
З А1 эканоміць проста!