Вялікі і сучасны: новы магазін А1 адкрылася ў ГЗЦ «Чэрвенскі» | Навiны | Пра кампанію

Вялікі і сучасны: новы магазін А1 адкрылася ў ГЗЦ «Чэрвенскі»

Аб кампаніі

12 снежня ў Мінску пачал працу новы магазін А1! Цяпер набыць абсталяванне і падключыць патрэбныя паслугі можна яшчэ і ў камфортнай прасторы, размешчанай у гандлёва-забаўляльным цэнтры «Чэрвенскі» на вул. Маякоўскага, 6.

У гонар адкрыцця кампанія A1 падрыхтавала для першых пакупнікоў асаблівыя сюрпрызы: да 16 снежня там можна выкарыстаць промакод A1SALE – і набыць смартфоны, камп’ютары і маніторы са скідкамі да 510 рублёў! А ў выпадку набыцця тэхнікі Dreame можна атрымаць яшчэ і дадатковы бонус – фен Dreame Hairdryer Gleam усяго за 10 капеек!

 

Магазін А1 у ГЗЦ «Чэрвенскі» прапануе наведнікам усё неабходнае для камфортнага карыстання паслугамі сувязі, арганізацыі працы, быту і вольнага часу. А высокакваліфікаваныя супрацоўнікі заўжды гатовы дапамагчы наведнікам у рашэнні любых пытанняў, звязаных з выбарам і падключэннем паслуг А1: мабільнай сувязі, хатняга інтэрнэту, забаўляльных сэрвісаў і г. д.

 

«Кампанія А1 працягвае развіваць усе каналы камунікацыі з кліентамі, спалучаючы лічбавыя інавацыі з традыцыйнымі фарматамі. Адкрыццё новага афлайн-магазіна стала адказам на запыт нашых кліентаў, якія цэняць магчымасць асабістай кансультацыі па паслугах кампаніі і непасрэднага знаёмства з прадукцыяй. У магазіне прадстаўлены пашыраны асартымент прылад: апроч смартфонаў і ноўтбукаў, цяпер даступны шырокі асартымент тэхнікі для дому. Анлайн-фармат дазваляе кліентам не толькі ацаніць тавары, але і атрымаць эмацыйны досвед ад узаемадзеяння з брэндам. «Задача кампаніі – зрабіць гэты досвед максімальна пазітыўным і запамінальным», – пракаментавала намеснік генеральнага дырэктара кампаніі A1 па фінансавых пытаннях Вольга Шафарэнка. Акрамя смартфонаў і аксесуараў, тут можна падабраць любыя прылады, якія робяць жыццё прасцейшым і цікавейшым: ноўтбукі і планшэты, розныя насімыя гаджэты і аксесуары, тэлевізары і г. д.

Акрамя таго, у новам магазіне A1 прысутнічаюць яшчэ і персанальныя камп’ютары і маніторы, якія раней можна было вывучыць толькі на сайце кампаніі. У магазіне знойдзецца яшчэ і тэхніка для прыборкі дома, гатавання ежы, прыгажосці і здароўя. І, вядома, поўны асартымент абсталявання для арганізацыі доступу ў інтэрнэт і камфортнага карыстання іншымі сэрвісамі, якія кампанія A1 аказвае сваім абанентам.

Магазін А1 у ГЗЦ «Чэрвенскі» працуе штодзень з 10:00 да 22:00.

 

Пра кампанію

 

Правайдар тэлекамунікацыйных, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 пачаў сваю камерцыйную дзейнасць 16 красавіка 1999 г., стаўшы першым мабільным аператарам стандарту GSM у краіне. З лістапада 2007 г. кампанія ўваходзіць у склад міжнароднай групы A1 Group, якая, у сваю чаргу, з’яўляецца еўрапейскім падраздзяленнем транснацыянальнага холдынга América Móvil, аднаго з найбуйнейшых сусветных правайдараў тэлекамунікацыйных паслуг са штаб-кватэрай у Мексіцы.

 

Сёння А1 – адзін з прызнаных лідараў беларускага рынку тэлекамунікацыйных паслуг. Гэты факт пацвярджаецца як вынікамі незалежных выпрабаванняў паказнікаў якасці, так і выбарам спажыўцоў. Пацвярджэннем апошняга стала перамога кампаніі адразу ў дзвюх намінацыях прэміі «Нумар адзін»: А1 стаў «Мабільным аператарам №1» і «Інтэрнэт-аператарам №1» паводле вынікаў адкрытага анлайн-галасавання.