Вялікі дабрачынны забег на новым Нацыянальным футбольным стадыёне: спартыўна-дабрачынная ініцыятыва «У адным рытме з А1» фінішуе ў Мінску 23 жніўня. | Навiны | Пра кампанію

Вялікі дабрачынны забег на новым Нацыянальным футбольным стадыёне: спартыўна-дабрачынная ініцыятыва «У адным рытме з А1» фінішуе ў Мінску 23 жніўня.

ESG

А1, Нацыянальны футбольны стадыён і Беларускі дзіцячы фонд запрашаюць прабегчы або заняцца ўлюбёным відам спорту дзеля дапамогі дзецям. 23 жніўня на Нацыянальным футбольным стадыёне ў Мінску адбудзецца вялікі забег у рамках ініцыятывы «У адным рытме з А1: хвіліны дабра» — унікальнага праекта, які лучыць спорт, дабрачыннасць і сотні ўдзельнікаў па ўсёй краіне. Першыя 3000 гасцей, якія сабралі больш за 1 гадзіну актыўнасці на мерапрыемстве, атрымаюць эксклюзіўныя шкарпэткі, створаныя ў калабарацыі А1 і CONTE.

Кожны ахвотны дапамагчы дзецям можа да 23 жніўня збіраць «хвіліны дабра», проста займаючыся ўлюбёным відам спорту і фіксуючы хвіліны фізічнай актыўнасці — ад прабежак і танцаў да заняткаў ёгай — і перадаць іх у агульную скарбонку «хвілін дабра» на платформе dabro.a1.by. Кожная хвіліна набліжае ўдзельнікаў да агульнай мэты — 1 000 000 хвілін актыўнасці, якія ператворацца ў рэальную дапамогу дзецям.

 

Па выніках спартыўна-дабрачыннай ініцыятывы кампанія А1 акажа спонсарскую дапамогу Беларускаму дзіцячаму фонду. Сродкі ў памеры 50 000 беларускіх рублёў будуць накіраваны на рэалізацыю праграм дапамогі дзецям, якія апынуліся ў складаных жыццёвых сітуацыях.

 

«Часта нам, дарослым, здаецца, што дапамагчы — складана ці дорага. Але «хвіліны дабра» даводзяць адваротнае: нават адна хвіліна руху можа ператварыцца ў падтрымку, здольную змяніць дзіцячае жыццё. «Дзякуючы ініцыятыве А1 і тысячам удзельнікаў па ўсёй краіне мы разам дорым дзецям новыя магчымасці і надзею на лепшае», — падкрэсліла старшыня Беларускага дзіцячага фонду Людміла Кандрашова.

 

Фінал дабрачыннай ініцыятывы будзе не проста яркім завяршэннем шматдзённай актыўнасці, а сапраўдным святам для ўсёй сям’і. Акрамя самога забегу вакол новага Нацыянальнага футбольнага стадыёна, удзельнікаў чакаюць майстар-класы, унікальная фотазона з відам на футбольнае поле, чэленджы, трэніроўкі і інтэрактыўныя пляцоўкі больш чым па 20 відах актыўнасці. У тым ліку бег, сайклінг, футбол, баскетбол, ёга, хакей на траве, танцавальныя трэніроўкі, драўляныя гульні, актыўнасці для дзяцей — і ўсё гэта будзе залічвацца ў агульны лік «хвілін дабра» ў рэжыме рэальнага часу з дапамогай QR-кодаў.

 

Адной з цэнтральных падзей фінальнага дня праекта стане сяброўскі футбольны матч паміж дзіцячай камандай «А1 Юніёр» і камандай блогераў «Інформ». Гледачы таксама змогуць не толькі пазаўзець за ўлюбёных гульцоў, але і дапоўніць агульную скарбонку «хвілін дабра», зазірнуўшы ў зоны актывацый.

Уваход вольны — па папярэдняй рэгістрацыі на платформе dabro.a1.by. На ўваходзе трэба будзе адсканаваць QR-код, атрыманы ў асабістым кабінеце. Першыя 3 000 гасцей, якія збяруць больш за 1 гадзіну актыўнасці на мерапрыемстве, атрымаюць на стойцы рэгістрацыі эксклюзіўныя шкарпэткі, створаныя ў калабарацыі А1 і CONTE.

 

Кожная хвіліна актыўнасці на свяце будзе ўлічвацца ў агульным ліку «хвілін дабра» і наблізіць удзельнікаў да агульнай мэты — сабраць 1 000 000 хвілін дабра дзеля дапамогі дзецям. 50 самых актыўных удзельнікаў, якія набяруць найбольшую колькасць хвілін фізічнай актыўнасці, будуць адзначаны падарункамі ад партнёра ініцыятывы — брэнда HONOR — і атрымаюць фітнес-бранзалеты HONOR Band 9.

 

Падтрымаць удзельнікаў і задаць тон мерапрыемства 23 жніўня дапамогуць папулярныя беларускія блогеры, якія правядуць аўтарскія трэніроўкі на галоўнай сцэне стадыёна. Рытм таксама зададуць фітнес-інструктары і танцавальныя студыі, а ўвечары адбудзецца флэшмоб і дыскатэка.

 

«Для нас важна, каб спартыўная арэна была арэнай сапраўдных чалавечых каштоўнасцяў — узаемадапамогі, адзінства і радасці руху», — падкрэслівае дырэктар Нацыянальнага футбольнага стадыёна Аляксандр Бут-Гусаім. — «Мы чакаем усіх, хто гатовы рухацца ў адным рытме — рытме дабра».

 

Дзе: Нацыянальны футбольны стадыён (скрыжаванне вуліцы Ванеева і Партызанскага праспекта).

 

Калі: 23 жніўня з 10:00 да 21:00. Старт вялікага дабрачыннага забегу ў 11:30.

 

Уваход вольны.