Болей колеру: у А1 стартавалі продажы фіялетавых iPhone 12 | 12 mini | Навiны | Пра кампанію

Болей колеру: у А1 стартавалі продажы фіялетавых iPhone 12 | 12 mini

Версіі iPhone 12 | 12 mini у фіялетавым колеры корпуса ўжо даступныя для куплі ў крамах А1, у тым ліку і віртуальнай.

 

Абноўленыя iPhone 12 і iPhone 12 mini валодаюць усімі тэхнічнымі характарыстыкамі апошняй лінейкі смартфонаў Apple. Яны атрымалі Super Retina XDR-дысплей дыяганаллю 6,1 цалі і 5,4 цалі для mini-версіі са звышмоцным шклом Ceramic Shield, пазнавальны стыль з выразнымі абрысамі бакавых граней корпуса, а таксама працэсар A14 Bionic і падтрымку аксесуараў MagSafe. А трэндавы фіялетавы колер падкрэслівае актуальнасць мадэляў і дапамагае стварыць яркі вясновы настрой.

 

Набыць прылады можна як аднаразовым плацяжом за 2 499 рублёў, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 123,29 рубля ў месяц.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.