Болей анлайн-пакупак і павышаны попыт на смартфоны: як пандэмія змяніла звычкі пакупнікоў | Навiны | Пра кампанію

Болей анлайн-пакупак і павышаны попыт на смартфоны: як пандэмія змяніла звычкі пакупнікоў

За апошнія паўгода продажы ў віртуальнай краме А1 выраслі ў сярэднім на 45%. Такі рост абумоўлены ўплывам пандэміі каранавіруса, праз якую жыццё большасці людзей перайшло з афлайну ў анлайн, а таксама сезоннымі прапановамі кампаніі. Лідарамі анлайн-шопінгу сталі рэгіёны.

 

Апошнія паўгода значна паўплывалі на звычкі пакупнікоў А1 – яны сталі нашмат часцей карыстацца паслугамі віртуальнай крамы кампаніі, аддаючы перавагу кур'ерскай дастаўцы.

Віртуальная крама А1 – магчымасць атрымаць анлайн відэакансультацыю па абранай мадэлі прылады ў фармаце live streaming. Дзякуючы сістэме стацыянарных вэб-камер, якімі абсталявана адмысловае памяшканне, кансультанты могуць прадэманстраваць кліентам асаблівасці працы тых ці іншых прылад з камер сваіх працоўных смартфонаў, паказаць адкрытыя вітрыны мабільных прылад і аксесуараў, а таксама правесці іх да паўнавартасных дэма-зон відэасэрвісу VOKA і сістэмы «А1 Разумны дом».

 

Лідарам па колькасці пакупак аказаўся Віцебск і Віцебская вобласць, дзе ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года анлайн-продажы выраслі больш чым на 64% і 43% адпаведна.

 

У цэлым значны рост быў адзначаны менавіта ў рэгіёнах, якія па паказчыках істотна абагналі абласныя гарады. Сярод найбольш актыўных – Мінская і Гродзенская вобласці з ростам 61% і 59% адпаведна. У Брэсцкай вобласці рост склаў 53%, у Гомельскай і Магілёўская трохі меней – 34% і 21% адпаведна. З усіх тавараў, прадстаўленых у асартыменце віртуальнай крамы А1, найбольшы попыт традыцыйна захоўвалі смартфоны. Павышаную цікавасць пакупнікі праявілі да «A1 Альфа» – першай мадэлі, якая была выпушчана пад брэндам А1 і стала бестселерам 2019 года па цане ўсяго 149 рублёў. Таксама асаблівай папулярнасцю карысталіся навінкі мінулага года ад Samsung – Galaxy A51 з аб'ёмам убудаванай памяці 64 ГБ і Galaxy A30s, тэхналагічны Xiaomi Redmi Note 8 Pro, а таксама надзейны iPhone XR, якія і цяпер даступныя ў віртуальнай краме кампаніі на прывабных умовах.

 

Заказ у віртуальнай краме А1 можна аформіць кругласутачна, выбраўшы дастаўку кур'ерам ці самавываз. Пакупкі можна аплаціць банкаўскай картай пры атрыманні, наяўнымі, з балансу свайго асабовага рахунка ці анлайн праз сэрвіс Webpay.