Больш драйву, больш магчымасцей: А1 прадстаўляе новыя тарыфныя планы для ўсіх катэгорый карыстальнікаў мабільнай сувязі | Навiны | Пра кампанію

Больш драйву, больш магчымасцей: А1 прадстаўляе новыя тарыфныя планы для ўсіх катэгорый карыстальнікаў мабільнай сувязі

Аб кампаніі / Прыватным клiентам

З 15 жніўня 2023 года А1 запускае цэлы шэраг новых тарыфных планаў, якія ўключаюць яшчэ больш інтэрнэт-трафіка і мінут для камунікацыі ў сетцы А1 і па-за яе межамі.

 

Абноўленая лінейка «Драйв» цяпер уключае тарыфныя планы «Драйв Анлім», «Драйв Актыў» і «Драйв Старт», якія могуць задаволіць усе патрэбы карыстальнікаў сучаснай мабільнай сувязі.

 

Першыя тры месяцы А1 прапануе спецыяльныя ўмовы для новых абанентаў пры падключэнні лінейкі «Драйв». Больш падрабязна з умовамі і магчымасцямі новых тарыфных планаў ад А1 можна азнаёміцца ў табліцы ніжэй:

 

Тарыф

Драйв Анлім

Драйв Актыў

Драйв Старт

Абаненцкая плата, руб./мес.

27,0023,0016,00

Мінуты ва ўсе сеткі

700

500

300

Інтэрнэт-трафік

Безліміт

25 ГБ

10 ГБ

 

У якасці базавай прапановы А1 запускае тарыфны план «Просты». А для пенсіянераў і асоб, якія маюць права на льготы, А1 прапануе тарыфны план «Клапатлівы». Самым жа юным карыстальнікам мабільнай сувязі А1 будзе пасаваць тарыфны план «Дзіцячы», дзякуючы якому больш не давядзецца турбавацца пра перавышэнне інтэрнэт-трафіка.

 

Тарыф

  Клапатлівы  

  Просты  

Дзіцячы

Абаненцкая плата, руб./мес.

5,00*5,0015,00

Мінуты ўнутры сеткі

-

150

Безліміт

Мінуты ва ўсе сеткі

1000

-

-

Інтэрнэт-трафік

150 Мб

150 Мб

500 Мб, далей – безліміт да 256 Кбіт/с

* Абаненцкая плата ў памеры 2 руб./мес. пры пацвярджэнні права на льготу для пэўнай катэгорыі грамадзян.

 

Арганізаваць доступ у інтэрнэт для любых прылад цяпер можна з дапамогай адзінага тарыфнага плана «ГІГА» і дадатковых пакетаў да яго: «Анлім 30» або «Анлім 100».

 

Для гасцей Беларусі запускаецца тарыфны план «Драйв Турыст» – з безлімітным доступам у мабільны інтэрнэт і 700 мінутамі на выклікі ў сеткі ўсіх беларускіх аператараў.

 

Тарыф

ГІГА

ГІГА + Анлім 30

ГІГА + Анлім 100

Драйв Турыст

Абаненцкая плата, руб./мес.

12,0023,0035,0035,00

Мінуты ўнутры сеткі

-

-

--

Минуты во все сети

-

-

-700

Интернет-трафик

2 ГБ, далей безліміт да 1 Мбіт/с

30 ГБ, далей безліміт да 1 Мбіт/с

100 ГБ, далей безліміт да 1 Мбіт/с

Безліміт

 

Шэраг раней даступных для падключэння тарыфаў А1 – «Сацыяльны», «Прасцей простага», «Пенсійны», «Непаседа», «Без пераплат», «Анлім XS», «ГІГА 30», «ГІГА 100», «Драйв 5», «Драйв 20», «Без Ліміту 2.0», «Турыст 2.0» – пераводзяцца ў архіў і будуць недаступныя для падключэння або змены тарыфнага плана. Дзейныя абаненты працягнуць карыстацца імі на ранейшых умовах.