Дабрачыннасць і спорт анлайн: А1 і НОК Беларусі запускаюць акцыю ў дапамогу дзецям для аматараў бегу, хадзьбы, веласіпеда і плавання
Гэтым летам кожны беларус зможа прыняць удзел у дабрачыннасці, просто індывідуальна займаючыся ўлюбёным відам спорту. У Міжнародны алімпійскі дзень 23 чэрвеня кампанія А1 і Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь аб’явілі аб старце маштабнай спартыўнай анлайн-падзеі – дабрачыннай акцыі «100 гадзін з А1: Падтрымай TEAM BY!». Бег, хадзьба, плаванне і веласпорт – чатыры актыўнасці на выбар, якімі можа займацца кожны, а вынікам трэніровак стане рэальная дапамога дзецям.
Дабрачынная акцыя працягнецца дакладна 50 дзён: з 23 чэрвеня па 11 жніўня 2020 года ўключна. Кожнаму ўдзельніку будзе кінуты выклік: за гэты тэрмін набраць 100 гадзін заняткаў любымі з чатырох прапанаваных арганізатарамі відаў фізічнай актыўнасці. Дасягаючы мэты ў 50 000 гадзін на агульным лічыльніку акцыі, удзельнікі паспрыяюць таму, каб Рэспубліканскі клінічны цэнтр паліятыўнай медыцынскай дапамогі дзецям атрымаў фінансавую падтрымку ад кампаніі А1 у памеры 50 000 рублёў.
Гульні XXXII Алімпіяды, якія павінны былі адбыцца ў бягучым годзе ў Токіа, у сувязі з пандэміяй COVID-19 перанесены на наступнае лета. З прычыны эпідэміялагічнай сітуацыі планы як саміх спартсменаў-алімпійцаў, так і іх шматлікіх балельшчыкаў змяніліся. Падтрымка мае вялікае значэнне для спартсменаў нацыянальнай алімпійскай каманды – TEAM BY, – рашаючыя старты якіх адкладзены на год. У той жа час многія іх калегі ўжо падтрымалі дабрачынную акцыю.
«Кампанія А1 штогод праводзіць маштабныя актыўнасці ў дапамогу дзецям. Няхай у гэты раз удзел у дабрачыннай акцыі – строга анлайн, мы ўпэўнены, што гэта не перашкода ні ў добрых справах, ні ў спартыўных дасягненнях. Мы рады прапанаваць новы фармат спартыўнай дабрачыннасці, які аб'яднае актыўных удзельнікаў мінулых бегавых акцый А1, а таксама аматараў і прафесіяналаў спартыўнай хадзьбы, плавання і веласпорту», – пракаменціраваў першы намеснік генеральнага дырэктара кампаніі А1 Мікалай Юшкевіч.
«100 гадзін з А1» – праграма, якая дазваляе фіксаваць свае трэніроўкі, а таксама аб'ядноўвацца з аднадумцамі пры дапамозе віртуальнай платформы 100.А1.by. Сайт мае беларускую і рускую версіі. На працягу ўсёй дабрачыннай акцыі ўдзельнікі застаюцца анлайн і займаюцца фізічнымі актыўнасцямі індывідуальна. Разам з тым, яны аб’яднаны агульнай мэтай – дабрачыннай дапамогай дзецям, паколькі кожная гадзіна іх індывідуальных трэніровак будзе ўлічана пры дапамозе платформы і пойдзе ў скарбонку акцыі.
«Спартыўны дух і імкненне беларускіх атлетаў да перамогі застаюцца па-ранейшаму моцнымі, нягледзячы на тое, што ў гэтым годзе ў алімпійскія планы нашай каманды ўмяшалася пандэмія. Вельмі прыемна, што гэтым летам, акрамя працягу падтрыхтоўкі да будучых спартыўных дасягненняў, у нашых атлетаў ёсць яшчэ і магчымасць прыцягнуць як мага больш беларусаў да заняткаў спортам і фізічнай актыўнасці, а таксама натхніць усіх удзельнікаў ініцыятывы «100 гадзін з А1» зрабіць як вялікую добрую справу і дапамагчы пацыентам Рэспубліканскага клінічнага цэнтра паліятыўнай медыцынскай дапамогі дзецям», – адзначыла Паліна Галавіна, генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Асобамі акцыі «100 гадзін з А1: Падтрымай TEAM BY!» сталі ўдзельнікі дзеючай нацыянальнай алімпійскай каманды. Гэта чэмпіёнка еўрапейскага першынства па плаванні 2019 года Анастасія Шкурдай, чэмпіён свету 2020 года па веласпорце на трэку Яўген Каралёк, срэбны прызёр Кубка Еўропы 2019 года па спартыўнай хадзьбе Дзмітрый Дзюбін і чэмпіёнка еўрапейскага першынства 2018 года па марафоне Вольга Мазуронак.
«Кожны са спартсменаў-алімпійцаў – сапраўдны фанат свайго віда спорту. І для нас вельмі важна, што з дапамогай ініцыятывы «100 гадзін з А1» можна будзе залучыць да чатырох ключавых летніх дысцыплін новых прыхыльнікаў. Прычым прыхільнікаў актыўных ва ўсіх сэнсах – тых, хто займаецца спортам не толькі дзеля карысці для ўласнага здароўя, але і дзеля дапамогі іншым. Гэта вельмі важна: ведаць, што сваім імкненнем да перамог мы натхняем людзей на добрыя справы», – падкрэсліла Вольга Мазуронак, вядомая беларуская легкаатлетка, чэмпіёнка Еўропы.
«Безумоўна, для нас і нашых дзяцей вельмі каштоўныя дапамога і падтрымка. Але яшчэ больш важліва тое, што гэта акцыя дапаможа данесці да як мага больш шырокай аўдыторыі ўсю значнасць і неабходнасць справы, якому нашы спецыялісты прысвяцілі сваё жыццё. Мы ўпэўнены, што дзякуючы дабрачыннай акцыі «100 гадзін з А1: Падтрымай TEAM BY!» пашырыцца кола нашых сяброў – спагадлівых, неабыякавых да чужога болю людзей, шчыра гатовых дапамагчы»,– адзначыла Людміла Бомберава, дырэктар Рэпубліканскага клінічнага цэнтра паліятыўнай медыцынскай дапамогі дзецям.
Акцыя будзе суправаджацца анлайн-актыўнасцямі: трэніроўкамі пад кіраўніцтвам вопытных спартсменаў, анлайн-чэленджамі, стрымамі вядомых атлетаў. Па завяршэнні ініцыятывы будуць падведзены вынікі: у агульным заліку і асобна ў кожным відзе спорту. Удзельнікі, якія дасягнуць найбольшай колькасці гадзін у кожнай з чатырох дысцыплін, атрымаюць камплекты медалёў, а абсалютны пераможца – кубак. Прыняць удзел у акцыі і даведацца аб ёй больш падрабязна можна на сайце 100.A1.by.