Без чаргі ў касу: у A1 banking з'явілася магчымасць дыстанцыйнай аплаты паліва | Навiны | Пра кампанію

Без чаргі ў касу: у A1 banking з'явілася магчымасць дыстанцыйнай аплаты паліва

У беларусаў з'явілася магчымасць аплачваць паліва, не выходзячы з машыны. Новай паслугай можна скарыстацца на ўсіх запраўках сеткі АЗС «Беларуснафта» праз дадатак А1 banking, які даступны абанентам усіх мабільных аператараў краіны.

 

Для аплаты паліва, не адыходзячы ад уласнага аўтамабіля, кіроўцу неабходна па прыездзе на запраўку запусціць дадатак А1 banking, выбраць тып плацяжу «АЗС», а таксама станцыю і нумар калонкі, каля якой знаходзіцца яго машына. Від паліва будзе вызначаны аўтаматычна ў адпаведнасці з тым, які заправачны пісталет зняў кіроўца.

 

У дадатку А1 banking адлюструецца інфармацыя аб кошце абранага паліва і прапанова ўвесці патрэбную колькасць літраў або суму, на якую варта заправіць аўтамабіль. Пасля пацвярджэння аплаты запраўка аўтамабіля пачнецца аўтаматычна, да касіра дадаткова звяртацца не трэба. Пры гэтым нават калі на банкаўскай картцы, прывязанай да дадатку, не засталося грошай – абаненты А1 могуць скарыстацца «А1-кашальком» з грашовым лімітам да 100 рублёў.

 

Аплаціць паліва з дапамогай A1 banking могуць абаненты ўсіх мабільных аператараў Беларусі ў сетцы АЗС «Беларуснафта» па ўсёй краіне. Акрамя таго, дадзеная паслуга таксама ўваходзіць у праграму лаяльнасці сеткі «Беларуснафта», дазваляючы назапашваць бонусы. Для гэтага карыстальніку толькі неабходна папярэдне прывязаць дзеючую карту лаяльнасці пры першым уваходзе ў раздзел «АЗС».

 

Таксама з дапамогай А1 banking можна зручна і бяспечна кіраваць усімі сваімі банкаўскімі картамі, нават калі яны адкрыты ў розных банках, аплачваць паслугі і тавары, лёгка і хутка пераводзіць грошы з карты на карту. Дадатак даступны да запампоўкі ў Play Market і App Store.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, суполку A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.