Бесправадныя HUAWEI FreeBuds Pro – ужо ў продажы ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Бесправадныя HUAWEI FreeBuds Pro – ужо ў продажы ў А1

У А1 стартавалі продажы бесправадных навушнікаў HUAWEI FreeBuds Pro. Набыць навінку можна ад 29,12 рубля ў месяц пры афармленні растэрміноўкі ці аднаразовым плацяжом за 699 рублёў.

 

HUAWEI FreeBuds Pro з незвычайным і эрганамічным дызайнам практычна не адчуваюцца ў вушах, забяспечваючы яшчэ большы камфорт пры выкарыстанні. Для зручнасці карыстальніка навушнікі таксама маюць тры розныя памеры сіліконавых уставак-укладышаў і адначасна могуць падключацца адразу да дзвюх прылад.

 

HUAWEI FreeBuds Pro аснашчаны інтэлектуальнай сістэмай дынамічнага шумазаглушэння: тры мікрафоны звонку і ўнутры дазваляюць хутка распазнаваць навакольны шум і прыбіраць пабочныя гукі. Незалежна ад таго, дзе знаходзіцца карыстальнік, нічога не будзе адцягваць яго ад праслухоўвання любімай музыкі, аўдыякніг ці размовы па тэлефоне.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.