Беларускі анлайн-кінатэатр VOKA упершыню з'явіўся на пультах разумных тэлевізараў
Тэлевізары KIVI з брэндаваным пультам і папярэдне ўсталяванай праграмай анлайн-кінатэатра VOKA ужо паступілі ў продаж! Беларускі відэасэрвіс упершыню зрабіўся часткай буйной экасістэмы разумных тэлевізараў.
Такое супрацоўніцтва брэндаў дае карыстальнікам яшчэ больш магчымасцяў, каб зрабіць прагляд улюбёных фільмаў і серыялаў яшчэ зручнейшым. Прадукт ужо можна набыць у магазінах тэхнікі па ўсёй краіне.
Цяпер кліенты могуць:
- запускаць VOKA адным націсканнем кнопкі;
- цешыцца кантэнтам адразу пасля ўключэння тэлевізара;
- хутчэй атрымліваць персанальныя рэкамендацыі і доступ да эксклюзіўнага кантэнту.
З падпіскай «Усё ўключана» карыстальнікі VOKA могуць глядзець у добрай якасці і не марнуючы час на рэкламу кантэнт найбуйнейшых анлайн-кінатэатраў START, WINK, Premier і viju, найпапулярнейшыя фільмы і серыялы ад сусветных студый і трансляцыі самых розных падзей. Частка фільмаў на платформе перакладаецца на беларускую мову – іх можна паглядзець у раздзеле «CINEVOKA – Кіно па-беларуску».
Надалей VOKA чакае пашырэнне партнёрства, каб анлайн-кінатэатр быў даступны на яшчэ большай колькасці прылад.
Сачыце за нашымі навінамі – наперадзе шмат цікавага!