БелДІЭ: найлепшы мабільны інтэрнэт і максімальная колькасць базавых станцый у Беларусі – у А1

Кампанія А1 заняла першае месца паводле інтэгральнай ацэнкі якасці паслуг перадачы даных сярод беларусках аператараў – такія даныя агучыла дзяржаўнае прадпрыемства «БелДІЭ», якое на рэгулярнай аснове ажыццяўляе кантроль якасці паслуг сотавай рухомай электрасувязі, у сваім выніковым рэйтынгу за 2025 год.
Эксперты «БелДІЭ» ацэньваюць якасць мабільнай сувязі, праводзячы «драйв-тэсты». Адмыслова абсталяваныя аўтамабілі рухаюцца маршрутамі, якія ахопліваюць усю краіну, фіксуючы ключавыя параметры працы сетак у рэальных умовах.
У 2025 годзе праверка праводзілася скрозь: у гарадах, на ўсіх тыпах аўтадарог і ў сельскай мясцовасці. Агульная працягласць маршрутаў перавысіла 358 тыс. км (у сярэднім 1,3 тыс. км у дзень), уключаючы 74,6 тыс. км аўтадарог. Гэта азначае, што абаненты А1 маюць магчымасць карыстацца найлепшым у краіне мабільным інтэрнэтам незалежна ад таго, дзе менавіта знаходзяцца.
А1 заняў першыя пазіцыі паводле інтэгральнай ацэнкі якасці паслуг перадачы даных. Як вынікае з ацэнкі незалежнага рэгулятара, А1 не толькі захаваў лідарства ў катэгорыі перадачы даных, але таксама паказаў прыкметны рост прапускной здольнасці сетак сотавай сувязі за кошт развіцця і ўдасканалення інфраструктуры сотавай сувязі. Прырост за 2025 год склаў 28% у параўнанні з 2024 годам. Што адбілася на інтэгральнай ацэнцы, якая пацвярджае агульную тэндэнцыю да павышэння якасці паслуг перадачы даных.
Акрамя таго, менавіта А1 мае самую вялікую колькасць базавых станцый у стандартах GSM і UMTS у Беларусі – больш за 14 000 – і максімальныя ацэнкі па большасці паказнікаў якасці паслуг сотавай рухомай электрасувязі ў сукупнасці назіранняў. Даныя незалежнага рэгулятара «БелДІЭ» даступны на партале ацэнкі якасці паслуг электрасувязі хваля.бел.