Apple Pencil 2 ужо ў продажы ў А1
Удасканальвайце свае творчыя і прафесійныя праекты з Apple Pencil 2 – ультрадакладным і зручным інструментам для працы і творчасці. Гэты стылус ідэальна пасуе для малявання, нататак і рэдагавання дакументаў, забяспечваючы натуральныя адчуванні як падчас працы са звычайным алоўкам. Набыць навінку можна ў А1 аднаразовым плацяжом ці ў растэрміноўку – выбірайце зручны варыянт і пачынайце ствараць ужо сёння!
Галоўная фішка Apple Pencil 2 – зручная сэнсарная зона. Падвойны дотык імгненна пераключае інструменты, каб вы маглі ствараць без перапынку. Бесправадная зарадка праз магнітнае мацаванне і Bluetooth-злучэнне робяць выкарыстанне максімальна простым – дастаткова прымацаваць стылус да iPad, і ён заўсёды будзе гатовы да працы.
Apple Pencil 2 ідэальна сумяшчальны з большасцю сучасных iPad:
- Усе мадэлі iPad Pro 12.9" (3-6 пакаленне)
- iPad Pro 11" (1-4 пакаленне)
- iPad Air (4-5 пакаленне)
- iPad mini (6 пакаленне)
Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.