Amazfit GTS 4 Mini: смарт-гадзіннік з вялікімі магчымасцямі ўжо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Amazfit GTS 4 Mini: смарт-гадзіннік з вялікімі магчымасцямі ўжо ў А1

У А1 стартаваў продаж смарт-гадзінніка Amazfit GTS 4 Mini. Мадэль даступная для куплі ў магазінах А1 адным плацяжом ад 379 рублёў або ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 17,45 рубля ў месяц.

 

Мадэль Amazfit GTS 4 Mini мае ўльтратонкую і лёгкую канструкцыю, а яе каркас зроблены з трывалага алюмініевага сплава. Акрамя таго, гэты звышкампактны смарт-гадзіннік абсталяваны магутнай батарэяй ёмістасцю 270 мАг , якая забяспечвае работу дэвайса да 15 дзён без падзарадкі. А за выразную і яркую карцінку адказвае 1,65-цалёвы HD AMOLED-дысплэй.

 

З дапамогай смарт-гадзінніка можна лёгка адсочваць паказчыкі здароўя і якасць сну, а таксама дасягаць лепшых вынікаў у спорце дзякуючы ўбудаваным рэжымам трэніровак, якіх больш за 120. Акрамя таго, за кошт класа воданепранікальнасці 5 ATM можна пакараць і водную стыхію.

 

Шукайце навінку ў магазінах А1!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.