Актывуйце ваш патэнцыял: новыя фітнес-бранзалеты Xiaomi – ужо ў А1
У магазінех А1 стартавалі продажы новых фітнес-бранзалетаў ад Xiaomi: звышлёгкіх Smart Band 9 Active і стылёвых Smart Band 9 Pro. Прылады можна набыць як аднаразовым плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў без першага ўзносу.
Xiaomi Smart Band 9 Active аснашчаны TFT-дысплеем з дыяганаллю 1,47’’. Экран падтрымлівае высокую частату абнаўлення 60 Гц для звышплаўнай працы і яркіх візуальных уражанняў. Прылада мае тонкі корпус 9,99 мм і лёгкую вагу – усяго 16,5 г. Акрамя таго, фітнес-бранзалет аснашчаны аптычным датчыкам, што дазваляе атрымліваць больш дакладныя даныя пра стан здароўя і фізічную форму. Павялічаная ёмістасць акумулятара і новы чып з нізкім энергаспажываннем забяспечваюць да 18 дзён аўтаномнай працы, што на 29% лепей у параўнанні з папярэдняй мадэллю. Гэты фітнес-бранзалет стане ідэальным спадарожнікам на кожны дзень.
Xiaomi Smart Band 9 Pro атрымалі тэхналогію вакуумнай герметызацыі, дзякуючы якой шырыня краёў AMOLED-дысплэя складае ўсяго 2,2 мм. Гэта значна павышае суадносіны памераў дысплэя і корпуса, што забяспечвае выключную якасць выявы. Дысплэй з абарончым шклом 2.5D прыемны навобмацак і абаронены ад дакрананняў вільготнымі рукамі. Таксама зніжаная верагоднасць выпадковых дотыкаў, выкліканых ападкамі. Нашэнне бранзалета на запясці падчас сну дазваляе дакладна вызначыць фазы, рэгістраваць даныя і адсочваць графік сну. Павялічаная ёмістасць акумулятара і новы чып з нізкім энергаспажываннем забяспечваюць да 21 дня аўтаномнай працы.
Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.