AirPods Pro 2 сталі даступныя для куплі ў А1 | Навiны | Пра кампанію

AirPods Pro 2 сталі даступныя для куплі ў А1

Архіў закупак

У А1 сталі даступныя для куплі AirPods Pro 2 ад Apple. Набыць устройства можна адным плацяжом за 989 рублёў ці ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 52,45 рубля ў месяц.

 

Навінка атрымала яшчэ больш чысты гук пры палепшаных функцыях шумапрыглушэння. Дзякуючы тэхналогіі персанальнага прасторавага аўдыя з функцыяй дынамічнага адсочвання рухаў галавы ствараецца жывая і аб’ёмная карціна гуку. Акрамя таго, акумулятар устройства працуе даўжэй: час праслухоўвання павялічаны да 6 гадзін без падзарадкі.

 

AirPods Pro 2 камплектуюцца чахлом з функцыяй MagSafe Charging, які мае дынамік, дзякуючы чаму ён можа паведамляць карыстальніку аб узроўні зараду і дапаможа знайсці ўстройства пры яго згубе. Як і навушнікі, так і зарадны футляр устойлівыя да ўздзеяння вільгаці і маюць абарону па стандарце IPX4. Таму іх уладальнікі змогуць не баяцца выкарыстоўваць навушнікі пад дажджом і падчас інтэнсіўных трэніровак.

 

Спяшайцеся набыць навінку ў А1!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.