Абаненты A1 змогуць перайсці на eSIM у дадатку «Мой A1» | Навiны | Пра кампанію

Абаненты A1 змогуць перайсці на eSIM у дадатку «Мой A1»

Кампанія А1 дасць сваім абанентам магчымасць пераходзіць на eSIM у дадатку «Мой A1». З 29 кастрычніка замяніць класічную SIM-карту на яе лічбавы аналаг можна яшчэ хутчэй і прасцей.

 

Для гэтага не абавязкова звяртацца ў крамы А1 ці аўтарызавацца ў асабістым кабінеце – дастаткова зайсці ў мабільны дадатак «Мой А1», пераканацца, што прылада карыстальніка падключана да інтэрнэту па Wi-Fi, і выбраць у меню адпаведную паслугу. Пасля гэтага замена ранейшай SIM-карты на eSIM адбудзецца аўтаматычна.

 

Новая паслуга будзе даступная фізічным асобам, якія карыстаюцца смартфонамі з падтрымкай USSD-сэрвісаў (у адваротным выпадку замена праводзіцца толькі ў асабістым кабінеце). Таксама для актывацыі eSIM з дапамогай «Мой А1» абавязковай умовай стане наяўнасць фізічнай SIM-карты таго ж абаненцкага нумара, з якога ідзе запыт на замену, і ў тым жа смартфоне, на які ўсталяваны дадатак. Першымі дадзенай паслугай змогуць скарыстацца ўладальнікі прылад Apple, а пазней яна стане даступная і на дэвайсах пад кіраваннем Android.

 

eSIM – гэта ўбудаваны модуль ідэнтыфікацыі абанента. Таму лічбавую альтэрнатыву SIM-карты не трэба ставіць у слот. Сёння eSIM ад А1 працуе з усімі мадэлямі прылад, якія падтрымліваюць гэту тэхналогію і прадстаўлены ў Беларусі афіцыйна.

 

Для электроннай SIM-карты новага пакалення даступныя тыя ж магчымасці, што і для пластыкавага аналага: яе можна заблакаваць у выпадку страты тэлефона, а таксама пераставіць на новую прыладу ці часова прыпыніць абслугоўванне. Але, у адрозненне ад фізічных SIM-карт, колькасць якіх абмежавана колькасцю слотаў у смартфоне і не перавышае двух, карыстальнікі eSIM у залежнасці ад мадэлі прылады могуць усталяваць на адзін дэвайс да пяці розных профіляў і кіраваць імі з адной прылады.

 

З абноўленым парадкам аказання паслугі «Замена SIM-карты» можна азнаёміцца тут.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.