Абаненты A1 атрымалі магчымасць аплачваць паслугі анлайн-сэрвісу «Знай·бай» з рахунку мабільнага тэлефона | Навiны | Пра кампанію

Абаненты A1 атрымалі магчымасць аплачваць паслугі анлайн-сэрвісу «Знай·бай» з рахунку мабільнага тэлефона

Да пачатку навучальнага года кампанія А1 дала сваім абанентам магчымасць аплачваць паслугі электроннай адукацыйнай платформы «Знай·бай» з рахунку мабільнага тэлефона.

 

Каб скарыстацца такой паслугай, трэба зайсці на сайт адзінай платформы электронных сэрвісаў для адукацыі znaj.by і выбраць тарыф «Знай·бай Прэміум». Сума штодзённага спісання за пашыраныя магчымасці працы з платформай складзе 0,30 рубля.

 

Платформа «Знай·бай» дае доступ да электроннага аналага папяровага дзённіка і журнала, дзе можна аддалена выстаўляць і праглядаць адзнакі, тэмы ўрокаў і хатнія заданні, а таксама аплачваць паслугі ўстаноў адукацыі. Сэрвіс даступны для настаўнікаў, бацькоў і школьнікаў, падключаных да платформы. На дадзены момант гэта 1 300 школ (больш за 43% ад агульнай колькасці), больш за 300 000 уліковых даных навучэнцаў, больш за 100 000 зарэгістраваных бацькоўскіх і звыш 55 000 настаўніцкіх акаўнтаў.

 

Пакет «Знай·бай Прэміум» дазваляе атрымаць доступ не толькі да стандартных магчымасцяў сэрвісу «Знай·бай», але і да пашыранага функцыяналу – індывідуальных каментароў настаўніка да выстаўленай адзнакі, прымацаваных да хатняга задання файлаў, вучэбнай літаратуры па тэме ўрока, інфармацыі пра запланаваныя кантрольныя працы і іх тэмы, апавяшчэнняў пра пропускі па SMS і e-mail, раскладу настаўнікаў, архіва і графікаў паспяховасці, навучальных рэйтынгаў і інш.

 

Акрамя таго, карыстальнікі znaj.by першымі ў Беларусі пратэставалі тэхналогію аўтэнтыфікацыі Mobile Connect, распрацаваную А1 разам з іншымі беларускімі аператарамі. Дзякуючы гэтаму аўтарызавацца на платформе «Знай·бай» можна без логінаў і пароляў – дастаткова ўвайсці ў асабісты кабінет і прывязаць да свайго ўліковага запісу нумар тэлефона, з дапамогай якога і будзе ажыццяўляцца ўваход на сайт.