Абаненты А1 абмянялі непатрэбныя гаджэты на новы iPhone XR і бясплатны трафік | Навiны | Пра кампанію

Абаненты А1 абмянялі непатрэбныя гаджэты на новы iPhone XR і бясплатны трафік

Кампанія А1 падвяла вынікі розыгрышу iPhone у рамках рэкламнай гульні «Здай 5 старых тэлефонаў ці планшэтаў – выйграй iPhone XR!», падчас якой абаненты здавалі непатрэбныя смартфоны і атрымлівалі бясплатны-інтэрнэт трафік. Уладальнікамі iPhone XR сталі дзесяць шчаслівых абанентаў А1.

 

З верасня па лістапад у крамах А1 прымалі старыя мабільныя прылады – кнопкавыя тэлефоны, смартфоны і планшэты ў любым стане, любой мадэлі і года выпуску. За кожную здадзеную прыладу абанент атрымліваў бясплатны гігабайт інтэрнэт-трафіку на месяц. А той, хто здаваў адразу пяць прылад, аўтаматычна атрымліваў 5 ГБ інтэрнэту на адзін нумар і рабіўся яшчэ і ўдзельнікам розыгрышу.

 

Кожны тыдзень вызначалі па адным пераможцы. Па выніках акцыі новы iPhone XR атрымалі:

  • Віталь Ішчанка;
  • Сяргей Масякін;
  • Іна Голубева;
  • Юрый Пацук;
  • Васіль Мялешкаў;
  • Яўген Гапееў;
  • Сяргей Сімановіч;
  • Павел Барысевіч;
  • Вольга Гамза;
  • Андрэй Заяц.

 

Віншуем пераможцаў!

 

Усе сабраныя мабільныя тэлефоны і планшэты будуць адпраўлены на бяспечную для навакольнага асяроддзя ўтылізацыю. Яна будзе праводзіцца пад кантролем А1.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, паблік-акаўнт A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

 

Рэкламная гульня «Здай пяць старых тэлефонаў ці планшэтаў – выйграй iPhone XR!» Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі рэкламнай гульні №3628 ад 27.08.2019г., выдадзена Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь.

Перыяд правядзення гульні: 02.09.2019 – 15.12.2019 г.

Арганізатар: ТАА "ТДІ ПРОМАІВЕНТ", УНП 190771520