Абаненты А1 могуць бясплатна тэлефанаваць на інфармацыйную лінію 201 у падтрымку пажылых людзей | Навiны | Пра кампанію

Абаненты А1 могуць бясплатна тэлефанаваць на інфармацыйную лінію 201 у падтрымку пажылых людзей

Абаненты А1 атрымалі магчымасць бясплатна тэлефанаваць на інфармацыйную лінію 201 для пажылых людзей, якія вымушаны знаходзіцца ў ізаляцыі з-за распаўсюджання каранавіруса SARS-CoV-2. Такім чынам кампанія падтрымала праект «Добры тэлефон», арганізаваны Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа і платформай «Імёны».

 

Адзіны кароткі нумар 201 працуе з 30 сакавіка. Яго мэта – дапамагчы пажылым людзям ва ўмовах пандэміі. На інфармацыйнай лініі пазменна дзяжураць валанцёры, адабраныя і навучаныя пры ўдзеле экспертаў Чырвонага Крыжа. Яны змогуць адказаць на хвалюючыя пытанні, падзяліцца інфармацыяй пра тое, куды звярнуцца па неабходную дапамогу, аказаць псіхасацыяльную падтрымку.

 

«У сувязі з пагрозай распаўсюджання каранавіруса ў асаблівай зоне рызыкі апынуліся пажылыя людзі, якім не рэкамендуецца выходзіць з дома нават па прадукты ці лекі. У такіх умовах многія пазбаўлены звыклых зносін, у некаторых няма блізкіх. Таму зараз асабліва важна аб'ядноўваць намаганні, каб дапамагчы ўсім, хто як ніколі мае ў гэтым патрэбу. У такой няпростай сітуацыі кампанія А1 рада падтрымаць ініцыятыву, дзякуючы якой пажылыя людзі змогуць бесперашкодна атрымаць неабходную дапамогу і падтрымку без дадатковых выдаткаў», – адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый А1 Мікалай Брэдзелеў.

 

Галоўная задача добраахвотнікаў – інфармаваць пажылых людзей пра тое, чаму падчас эпідэміі каранавіруса важна знаходзіцца дома і не наведваць грамадскія месцы; расказаць, куды можна звярнуцца з просьбай купіць прадукты ці лекі, каб не выходзіць у аптэку ці краму. Акрамя таго, аператары інфармацыйнай лініі гатовыя і проста выслухаць сваіх суразмоўцаў, каб тым было лягчэй пераносіць адсутнасць звыклых зносін. У дадзены момант «Добры тэлефон» па адзіным нумары 201 працуе з 9 да 18 гадзін у будныя дні