Дата-цэнтр А1 пацвердзіў адпаведнасць патрабаванням стандарту СТБ ISO/IEC 27001-2016 | Навiны | Пра кампанію

Дата-цэнтр А1 пацвердзіў адпаведнасць патрабаванням стандарту СТБ ISO/IEC 27001-2016

Дата-цэнтр А1 атрымаў чацвёрты сертыфікат бяспекі – на выкананне патрабаванняў дзяржаўнага стандарту Рэспублікі Беларусь СТБ ISO/IEC 27001-2016.

 

Сістэма менеджменту інфармацыйнай бяспекі дата-цэнтра А1 прайшла сертыфікацыйны аўдыт у Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь на выкананне патрабаванняў дзяржаўнага стандарту Рэспублікі Беларусь СТБ ISO/IEC 27001-2016 «Інфармацыйныя тэхналогіі. Метады гарантавання бяспекі. Сістэмы менеджменту інфармацыйнай бяспекі. Патрабаванні». Атрыманы па выніках аўдыту сертыфікат адпаведнасці пацвярджае выкананне патрабаванняў стандарту да сістэмы менеджменту інфармацыйнай бяспекі пры аказанні паслуг па размяшчэнні сервернага і тэлекамунікацыйнага абсталявання кліентаў у машынных залах дата-цэнтра, арэндзе віртуальнай сервернай інфраструктуры, аказанні паслуг рэзервовага капіравання.

 

Раней дата-цэнтр А1 ужо пацвердзіў адпаведнасць міжнароднаму стандарту інфармацыйнай бяспекі ISO/IEC 27001. Сертыфікацыя была праведзеная адной з самых аўтарытэтных арганізацый па стандартызацыі і сертыфікацыі British Standards Institution (BSI). Новы сертыфікат, выдадзены Органам па сертыфікацыі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі», дадаткова пацвярджае выкананне высокіх патрабаванняў у галіне інфармацыйнай бяспекі для стварэння, развіцця і падтрымання сістэмы менеджменту інфармацыйнай бяспекі і адпаведнасць гэтай сістэмы патрабаванням дзяржаўнага стандарту Рэспублікі Беларусь.

 

Наяўнасць адпаведнага сертыфіката дазваляе дата-цэнтру А1 гарантаваць сваім кліентам неабходныя ўмовы для забеспячэння канфідэнцыяльнасці, цэласнасці і даступнасці размешчаных інфармацыйных рэсурсаў, празрыстасць працэсаў кіравання і тэхнічнай падтрымкі, а таксама мінімізацыю рызыкі фінансавых і рэпутацыйных страт, звязаных з пагрозамі інфармацыйнай бяспекі. Асаблівае значэнне падобныя гарантыі маюць для кліентаў, якія размяшчаюць або плануюць размясціць свае даныя ў абароненым віртуальным дата-цэнтры, а таксама тых, чыя дзейнасць звязаная з апрацоўкай інфармацыі абмежаванага распаўсюджвання.

 

Акрамя сертыфікатаў адпаведнасці дзяржаўнаму стандарту Рэспублікі Беларусь СТБ ISO/IEC 27001-2016 і міжнароднаму стандарту ISO/IEC 27001-2013, раней дата-цэнтр А1 атрымаў атэстат адпаведнасці нацыянальным патрабаванням па абароне інфармацыі, сертыфікат адпаведнасці стандарту бяспекі даных індустрыі плацежных карт PCI DSS, а таксама сертыфікат адпаведнасці стандарту надзейнасці інфраструктуры і абсталявання UI Tier III.