А1 кліча ўсіх на вялікі канцэрт да Дня горада: на запрашэнне А1 і Мінгарвыканкама ў Мінску выступіць МОТ | Навiны | Пра кампанію

А1 кліча ўсіх на вялікі канцэрт да Дня горада: на запрашэнне А1 і Мінгарвыканкама ў Мінску выступіць МОТ

Папулярны выканаўца МОТ, палымяны дуэт Swanky Tunes, музычны гурт Iodo Band, дыджэй Holdi, трыб’ют-шоу «NE Руки Вверх» і яркія моладзевыя артысты выступяць на запрашэнне Мінгарвыканкама і кампаніі А1 на вялікім канцэрце, прысвечаным Дню горада ў Мінску.

13 верасня 2025 г. усе жыхары і госці Мінска будуць адзначаць Дзень горада. А ў якасці падарунка Мінгарвыканкам і кампанія А1 арганізуюць вялікі бясплатны канцэрт, які адбудзецца на пляцоўцы каля Палаца спорту. Уваход вольны!

 

Хэдлайнерам праграмы стане спецыяльна запрошаны госць – харызматычны выканаўца МОТ, песні якога ўваходзяць у топы стрымінгавых платформаў, а кліпы збіраюць мільёны лайкаў. Акрамя таго, мінчан чакае новая сустрэча з дыджэйскім дуэтам Swanky Tunes: святочны канцэрт завершыцца іх гадзінным сэтам.

 

Акрамя гэтага, на працягу ўсяго вечара – з 17:30 да 00:00 – для гледачоў будуць выступаць папулярныя артысты, сярод якіх кавер-бэнд Iodo Band, трыб’ют-шоу «NE Руки Вверх», дыджэй Holdi.

 

Наведаць канцэрт усе ахвотныя змогуць бясплатна. Падрабязная праграма і таймінг канцэрта будуць агучаныя бліжэй да мерапрыемства, таму сачыце за навінамі.