А1 завяршыў новы этап па пашырэнні сваёй 4G-сеткі, які дазволіў палепшыць сувязь у больш чым 200 населеных пунктах Беларусі. | Навiны | Пра кампанію

А1 завяршыў новы этап па пашырэнні сваёй 4G-сеткі, які дазволіў палепшыць сувязь у больш чым 200 населеных пунктах Беларусі.

Аб кампаніі

Кампанія А1 працягвае актыўнае пашырэнне сваёй 4G сеткі. Цяперашні этап працы – ужо трэці з пачатку восені – дазволіў палепшыць мабільную сувязь і інтэрнэт у больш чым 200 населеных пунктах па ўсёй Беларусі. Гэтак, у выніку запуску новых магутнасцяў пакрыццё і прапускная здольнасць сувязі чацвёртага пакалення павялічыліся як у гарадскіх абласцях і раённых цэнтрах, так і ў аграгарадках, сельскай мясцовасці і ўздоўж аўтамагістраляў краіны.

 

Развіццё сеткі 4G забяспечвае карыстальнікам камфортныя ўмовы для карыстання мабільнай сувяззю: высокія хуткасці перадачы даных дазваляюць загружаць і глядзець відэа ў HD, хутка спампоўваць файлы і працаваць з воблачнымі сэрвісамі, а хуткі водгук паляпшае анлайн гульні, відэаканферэнцыі і інтэрактыўныя праграмы. Акрамя таго, абаненты атрымліваюць падтрымку галасавой сувязі праз VoLTE, якая забяспечвае палепшаную якасць голасу і хуткае ўсталяванне выкліку.

 

4G (LTE) цяперашнім часам з’яўляецца самым сучасным стандартам сотавай сувязі з дзейных у Беларусі. У выніку мерапрыемстваў, якія кампанія А1 ажыццяўляе ў партнёрстве з інфраструктурным аператарам beСloud, карыстацца сувяззю чацвёртага пакалення ў сетцы А1 могуць 99% жыхароў краіны. Праверыць пакрыццё сеткі 4G ад А1 у вашым раёне можна тут або пакінуць свае пажаданні па паляпшэнні сувязі ў спецыяльнай форме.

 

Пра кампанію

 

Правайдар тэлекамунікацыйных, ІКТ– і кантэнт–паслуг А1 пачаў сваю камерцыйную дзейнасць 16 красавіка 1999 г., будучы першым мабільным аператарам стандарту GSM у краіне. З лістапада 2007 г. кампанія ўваходзіць у склад міжнароднай групы A1 Group, якая, у сваю чаргу, з’яўляецца еўрапейскім падраздзяленнем транснацыянальнага холдынга América Móvil, аднаго з найбуйнейшых сусветных правайдараў тэлекамунікацыйных паслуг са штаб–кватэрай у Мексіцы.

 

Сёння А1 – адзін з прызнаных лідараў беларускага рынку тэлекамунікацыйных паслуг. Гэты факт пацвярджаецца як вынікамі незалежных выпрабаванняў паказнікаў якасці, так і выбарам спажыўцоў. Пацвярджэннем апошняга стала перамога кампаніі адразу ў дзвюх намінацыях прэміі «Нумар адзін»: А1 стаў «Мабільным аператарам №1» і «Інтэрнэт-аператарам №1» паводле вынікаў адкрытага анлайн-галасавання.