А 1 запусціў тарыфны план з безлімітным інтэрнэтам без абмежаванняў хуткасці | Навiны | Пра кампанію

А 1 запусціў тарыфны план з безлімітным інтэрнэтам без абмежаванняў хуткасці

У сувязі з абвешчаным раней запускам 4G-сеткі ў большасці буйных гарадоў краіны – на тэрыторыі, дзе жыве каля 76% насельніцтва, кампанія А1 прапануе сваім дзеючым абанентам скарыстацца магчымасцю ацаніць якасць і пакрыццё сваіх сетак перадачы даных, далучыўшыся ці перайшоўшы на новы тарыфны план «Без Ліміту».

 

«Без Ліміту» прапануе сваім карыстальнікам неабмежаваны па хуткасці і аб'ёме доступ у інтэрнэт, а таксама 500 хвілін званкоў ва ўсе сеткі. Новы тарыфны план прызначаны для выкарыстання ў смартфонах і планшэтах і даступны для падключэння толькі ў перыяд з 11 лютага да 30 красавіка 2020 года. Падключыцца ці перайсці на тарыф «Без Ліміту» могуць абаненты А1, якія карыстаюцца паслугамі мабільнай сувязі А1 не менш за 6 месяцаў.

 

Пры новым падключэнні на тарыфны план «Без Ліміту» абанент А1 зможа скарыстацца адмысловай прапановай – абаненцкай платай у памеры 17,90 рубля ў месяц на працягу першых трох месяцаў карыстання. Поўная абаненцкая плата тарыфнага плана «Без Ліміту» складае 24,90 рубля ў месяц. Рэжым мадэма, пры якім абанент зможа дзяліцца інтэрнэт-трафікам з іншымі прыладамі ў любым аб'ёме, даступны бясплатна на працягу першых трох месяцаў карыстання паслугай.

 

Кампанія А1 таксама паведамляе, што памер абаненцкіх плат на тарыфных планах «Камфорт M», «Камфорт L» і «Камфорт XL» з 1 сакавіка 2020 года не змяняецца і застаецца на узроўні 1 снежня 2019 года, калі была праведзена мадыфікацыя ўсёй лінейкі «Камфорт» з пашырэннем аб'ёму ўключаных у абаненцкую плату паслуг. Акрамя таго, на тарыфным плане «Камфорт L» опцыя безлімітных званкоў у іншыя сеткі ўводзіцца на пастаяннай аснове для ўсіх абанентаў дадзенага тарыфу.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, суполку кампаніі ў Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.